У Лідзе праходзіць Дзень беларускага пісьменства — фотафакт

Культура
Фота: БетТА

Дзень беларускага пісьменства праводзіцца штогод у першую нядзелю верасня. Сёлета была выбрана Ліда, тут 6-7 верасня і адбываецца свята. Яно прысвечана адразу некалькім датам: 80-годдзю перамогі і 500-годдзю выхаду «Апостал» Францыска Скарыны.

У Лідзе праходзіць Дзень беларускага пісьменства - фотафакт
Арт-аб’ект «Верабейка». Фота: Фота: БетТА

Да імпрэзы ў райцэнтры абнавілі фасады будынкаў, правялі рамонт бібліятэкі, мадэрнізавалі кнігарню, замянілі асфальт на больш чым двух дзясятках дарог, ля Лідскага замка з’явілася вялікая зона адпачынку. Каля дома мясцовага паэта Валянціна Таўлая ўсталявалі інклюзіўны арт-аб’ект «Верабейкі». Лідскі скульптар Рычард Груша стварыў яго па матывах самага першага верша, напісанага Таўлаем у сем гадоў. «Увасабленне дзіцячай непасрэднасці», — напісала адна з дзяржаўных газет.

У Лідзе праходзіць Дзень беларускага пісьменства - фотафакт
Скрын відэа

Аб’яднаню Заходняй і Усходняй Беларусі будзе прысвечана гістарычная рэканструкцыя, падзеі якой разгортваліся ў памежнай зоне паміж СССР і Польшчай.

На конкурс «Хор-фэст» у горад прыехалі ансамблі і хары з розных куточкаў Беларусі.

У Лідзе праходзіць Дзень беларускага пісьменства - фотафакт
Фота: sb.by

Музеі і бібліятэкі падрыхтавалі пазнавальныя і інтэрактыўныя экспазіцыі і лакацыі на вуліцы Савецкай. А на Ленінскай вуліцы размясціліся пляцоўкі ўстаноў адукацыі, арт-квартал, горад майстроў з майстар-класамі.

У Лідзе праходзіць Дзень беларускага пісьменства - фотафакт
Фота: grodnonews.by

Разгарнулі ўнікальны музей нематэрыяльнай культурнай спадчыны пад адкрытым небам і выставу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, дзе прадстаўлены элементы нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

У Лідзе праходзіць Дзень беларускага пісьменства - фотафакт
Фота: grodnonews.by

Адной з цэнтральных пляцовак стаў Лідскі замак, дзе разгарнулася большасць тэматычных экспазіцый — зброевая і гарбарная майстэрні, кузня, рыцарскі лагер, лучны цір і аўтэнтычныя стравы. А ўдзельнікі мінскага клуба гістарычнай рэканструкцыі «Гівойт» правялі паказальны рыцарскі турнір.

У Лідзе праходзіць Дзень беларускага пісьменства - фотафакт
Фота: grodnonews.by

Не забылі арганізатары і пра беларускае пісьменства, якому ўласна свята і прысвечана. На фестываль кнігі і прэсы прыехала  дэлегацыя Саюза пісьменнікаў Беларусі, прадстаўленая на свяце 116 асобамі.

У Лідзе праходзіць Дзень беларускага пісьменства - фотафакт
Новы мурал да свята. Фота: sb.by

Традыцыйна ўручаць Нацынальную літаратурную прэмію. На конкурс было пададзена 58 кніг, апублікаваных у 2024 годзе на рускай і беларускай мовах. Запланавана сустрэча з народным пісьменнікам Беларусі Мікалаем Чаргінцом, прэзентацыі кніг.  У Лідзе праходзіць Дзень беларускага пісьменства - фотафактФота: БелТА

Да 500-годдзя «Апостала» Скарыны ў Ліду прывезлі факсімільную копію выдання. Кніга ўключае ўсе захаваныя, прычым лепшыя, старонкі, якія беларускія навукоўцы знайшлі ў дзесяці змешчаных у розных бібліятэках і музеях свету экзэмпляраў Скарыны. Нацыянальная бібліятэка арганізавала друкаваную майстэрню «Падарожжа літары А ад Скарыны да тваёй гравюры». У імправізаванай сярэднявечнай друкарні можна аддрукаваць буквіцу «А» з Апостальскай кнігі.

Заўтрашняя праграма пачнецца багаслужэннем і Хрэсным ходам, а завершыцца канцэртам Нацыянальнага прэзідэнцкага аркестра.

У 2026 годзе Дзень беларускага пісьменства правядуць у горадзе Касцюковічы Магілёўскай вобласці.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости