У латвійскім Даўгаўпілсе адкрылася выстава плакатаў, прысвечаная Беларусі

Культура
Экспазіцыя выставы. Фота: retv.lv

У Даўгаўпілсе намаганнямі дыяспары беларусаў Латвіі Supolka.LV на пляцоўцы культурніцкага цэнтра New East адкрылася выстава плакатаў мастака Pan Zmi Thor.

У сваіх творах аўтар разбурае стэрэатыпы варожай прапаганды пра ідэнтычнасць Беларусі. На думку мастака, выстава не толькі канстатуе складаную цяперашнюю сітуацыю ў суседняй з Латвіяй краіне, але і ўмацоўвае надзею на вызваленне Беларусі, на сяброўскую, цывілізаваную, квітнеючую і еўрапейскую будучыню краіны. Горад Даўгаўпілс быў абраны для экспазіцыі праз сваю блізкасць да беларускай мяжы.

З прамовай на ўрачыстым адкрыцці выставы выступіла сябар парламенцкай группы падтрымкі Дэмакратычнай Беларусі Майрыта Люсе (Mairita Lūse). Імпрэза адкрыцця завяршылася акустычным канцертам вядомага беларускага музыкі Аляксандра Памідорава.

Экспазіцыя плакатаў працягнецца да 30 красавіка 2025 года. Уваход свабодны.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости