У Купалаўцаў у Варшаве адбылася прэм’ера спектакля «Зэкамерон» — фотафакт

Культура
Сцэна са спектакля "Зэкамерон". Фота: Ірына Арахоўская.

У галоўных ролях — Алег Гарбуз, Сяргей Чуб і музыка Уладзімір Пугач. 7 траўня ў варшаўскім Тэатры Драматычным з аншлагам прайшла прэм’ера новай пастаноўкі Вольных Купалаўцаў «Зэкамерон» — паводле аднайменнага цыкла апавяданняў Максіма Знака. Рэжысёр пастаноўкі — Войцэх Урбаньскі.

«Турэмная проза Максіма — гэта з’ява ў сучаснай літаратуры, новы жанр, гэта хроніка пераадолення страху і найлепшы прыклад унутранай перамогі над вонкавым злом. Таму з’яўленне спектакля «Зэкамерон» было толькі пытаннем часу, і мы далі рады. Заставайцеся з намі», — адзначаюць артысты незалежнай тэатральнай групы.

У Купалаўцаў у Варшаве адбылася прэм’ера спектакля «Зэкамерон» — фотафакт
Сцэна са спектакля «Зэкамерон». Фота: Ірына Арахоўская.
У Купалаўцаў у Варшаве адбылася прэм’ера спектакля «Зэкамерон» — фотафакт
Сцэна са спектакля «Зэкамерон». Фота: Ірына Арахоўская.

У сацсетках з’явіліся першыя водгукі на пастаноўку.

«Вельмі светлы спектакль атрымаўся, дзякуючы ўменню [Максіма Знака] ў лайне нават разгледзець цукерку, — падзяліўся ў сваіх сацсетках меркаваннем кіраўнік Беларускай Рады культуры Сяргей Будкін. — Ну і ігра Гарбуза і Чуба, канечне, захапляе — яны так нязмушана пераўвасабляліся кожныя пяць хвілін у вобразы зусім розных людзей. Уладзімір Пугач граў з імі на роўных ды яшчэ і спяваў — і гэта было трэцяе дзіва: вось гэтым сваім надрыўным голасам з таго (у сэнсе мірнага) свету амаль пад тыя ж акорды Вова спяваў не пра белыя айсбергі, а пра «хату», нары і гарбату.

Мне здаецца, што гэта вельмі патрэбны спектакль тут і цяпер. Ён пастаўлены далікатна, без надрыву, але праз гэтыя дэталі пра павучкоў і снегавічкоў распавядае пра той жах, які адбываецца зараз у турмах Беларусі.

У Купалаўцаў у Варшаве адбылася прэм’ера спектакля «Зэкамерон» — фотафакт
Сцэна са спектакля «Зэкамерон». Фота: Ірына Арахоўская.
У Купалаўцаў у Варшаве адбылася прэм’ера спектакля «Зэкамерон» — фотафакт
Сцэна са спектакля «Зэкамерон». Фота: Ірына Арахоўская.
У Купалаўцаў у Варшаве адбылася прэм’ера спектакля «Зэкамерон» — фотафакт
Сцэна са спектакля «Зэкамерон». Фота: Ірына Арахоўская.

Што мне асабіста не хапіла — дык гэта рэфлексіі над самім творам Знака, нейкага цікавага рашэння і ракурсу, самога Максіма, хоць ён і ўгадваўся ў некаторых вобразах на сцэне[…]».

«Боль і турэцкія сэрыялы…. усё, што нам застаецца», — пакінула ў сваім акаўнце подпіс да фотаздымкаў з пастаноўкі кіраўніца Inbelkult 2.0 Галіна Казіміроўская.

У Купалаўцаў у Варшаве адбылася прэм’ера спектакля «Зэкамерон» — фотафакт
Сцэна са спектакля «Зэкамерон». Фота: Галіна Казіміроўская.
У Купалаўцаў у Варшаве адбылася прэм’ера спектакля «Зэкамерон» — фотафакт
Сцэна са спектакля «Зэкамерон». Фота: Ірына Арахоўская.

Для тых, хто не трапіў на прэм’еру, Купалаўцы анансуюць паказы спектакля ў чэрвені. Сачыце за абвесткамі.

Спектакль створаны ў межах праграмы ArtPower Belarus Беларускай Рады культуры і Дацкага інстытута культуры пры фінансавай падтрымцы Еўразвязу.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: