У красавіку ў Варшаве адбудзецца фестываль сучаснай беларускай незалежнай драматургіі

10–11 красавіка ў Варшаве пройдзе першая эдыцыя фестывалю-конкурсу «Dramatyzacja», прысвечанага сучаснай незалежнай драматургіі.

Падзея, якую ладзіць Белаурскі Інстытут Тэатра, паўстала як адказ на вымушаную эміграцыю незалежных тэатральных дзеячаў.

У праграме фэсту — перфарматыўныя чытанні пяці п’ес-фіналістаў конкурсу драматургіі, дыскусіі з удзелам аўтараў і тэатральных практыкаў, а таксама ўручэнне галоўнай узнагароды.

Як падкрэсліваюць арганізатары, праект накіраваны не толькі на падтрымку беларускіх аўтараў і аўтарак, а таксама на стварэнне прасторы для асэнсавання актуальных сацыяльна-палітычных і культурных працэсаў у рэгіёне Цэнтральна-Усходняй Еўропы.

«Драматургія тут становіцца інструментам сведчання і пошуку мовы для апісання таго, што часам немагчыма перадаць словамі», — падкрэслівае каманда форума.

Так п’есы якіх аўтраў можна будзець пачуць на «Драматызацыі»? І пра што яны распавядаюць?

Драматургнічны «Апошні сведка [старога Гродна]» Амаліі Рызніч спалучае падзеі 1939 года і пратэсты 2020 года.

Дакументальны драматычны тэкст «Рудая Вавёрка» Хасі Корневай — пра досвед рэпрэсій і эміграцыі.

«Цяперашнасць» Ксеніі Шталенковай — інтымнае разважанне пра цела, веру і прысутнасць.

«LIMB» Рэнаты Талан — гісторыя пра жыццё ў стане міжчасся і міжпрасторы.

«Кожнае месца, дзе засталіся сляды» Марыі Бялковіч — шматслойны драматычны тэкст пра памяць, гвалт і немагчымасць поўнага сведчання.

Палітычны гвалт, памяць, гістарычная адказнасць, досвед турмы і эміграцыі, жыццё «паміж» краінамі і станамі, а таксама крохкасць чалавечага цела і ідэнтычнасці — такія тэмы хвалююць аўтараў, які спрабуюць знайсці мову для апісання траўматычнага досведу.

Таксама фестываль прапануе платформу для дыялогу паміж творцамі і публікай з Беларусі, Польшчы і Украіны.

Час і месца падзеі: 10-11 красавіка, Dom w Alejach, Варшава, al. Jerozolimskie 2.

Уваход вольны, але патрабуецца рэгістрацыя.

Сачыць за раскладам фэсту можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!