Сёлета Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь правядзе рэспубліканскі тэатральны фестываль з мэтай патрыятычнага выхавання грамадзян. Ён будзе мець назву «Перамога».
Інфармацыя пра новую ініцыятыву з’явілася на сайце ведамства.
Арганiзатарамі фестывалю выступаюць Мiнiстэрства культуры, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам, а таксама Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Янкі Купалы.
У пераліку мэтаў форуму названы:
- папулярызацыя лепшых спекталяў патрыятычнай тэматыкі;
- патрыятычнае выхаванне грамадзян;
- заахвочванне творчых работнікаў, якія ажыццяўляюць пастаноўку спектакляў патрыятычнай тэматыкі.
Адбор спектакляў на фестываль будзе ажыццяўляць рэспубліканская экспертная камісія па тэатральным мастацтве. Яны будуць выбірацца сярод пастановак, створаных тэатрамі, установамі адукацыі ў сферы культуры, іншымі інстытуцыямі, у 2020-2023 гадах.
Тэрміны правядзення новай ініцыятывы ведамства — з 28 красавіка па 5 мая.
Паказ спектакляў ад мінскіх тэатральных інстытуцый будзе адбываецца на сцэнічных пляцоўках тэатраў, а вось удзельнікам фестывалю з рэгіёнаў прадастаўляецца пляцоўка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.
Міністэрства культуры паведамляе, што праграма форуму ўключыць у сябе як паказы спектакляў, так і іх наступнае абмеркаванне. Кульмінацыяй фэсту стане выніковы «круглы стол» па тэме: «Вялікая Айчынная вайна ў сучасным тэатральным мастацтве Беларусі».
Цікава, што фінансаванне выдаткаў на арганізацыю і правядзенне мерапрыемства плануецца за кошт даходаў ад рэалізацыі ўваходных білетаў, а «таксама іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам».
Падобнае на тое, што маем яшчэ адно ідэалагічнае мерапрыемства за кошт саміх жа тэатраў.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: