У Кракаве пройдзе фестываль, прысвечаны беларускай культуры ў эміграцыі

Культура
Віла Дэцыуса. Фота: willadecjusza.

3-4 чэрвеня кракаўскі Інстытут культуры «Віла Дэцыуса» праводзіць фестываль «Культура на эміграцыі. Дні салідарнасці на Віле Дэцыуса».

Гэта мастацка-літаратурная падзея, падчас якіх пройдуць дэбаты, польска-беларускія літаратурныя сустрэчы, канцэрты і выставы.

««Культура на эміграцыі. Дні салідарнасці на Віле Дэцыуса» — наш адказ на цяжкае становішча дэмакратычнай апазіцыі ў Беларусі і крызіс дэмакратычных каштоўнасцяў і грамадзянскіх свабод, які паглыбляецца ў гэтай дзяржаве, — паведамляецца пра фэст на сайце ўстановы. — Маючы ў памяці постаці і высілкі польскіх дзеячаў культуры ў выгнанні, мы запрашаем да размовы беларусаў — ахвяр палітычнага прыгнёту, якія былі вымушаныя эміграваць са сваёй радзімы, каб знайсці новае месца для жыцця і творчай працы».

Падчас фестывалю будзе працаваць польска-беларускі кніжны кірмаш.

Адбудуцца сустрэчы і дыскусіі пра лёс беларускай літаратуры, размовы з беларускімі літаратарамі і прэзентацыі кніг, напрыклад, прэм’ера польскага перакладу зборніка вершаў Уладзіміра Някляева і прэзентацыя кнігі пра Алеся Бяляцкага.

Пакажуць дзіцячы спектакаль і візуальны праект мастачкі з Беларусі Марыі Алены Банэт «Заручыны з морам» у спалучэнні з музычным выступам Віктара Сямашкі. Адбудзецца выступ канцэрт этнаграфічнага хору на чале з Настай Хмель.

4 чэрвеня вілу наведае Святлана Ціханоўская, якая зробіць выступ на тэму перспектываў вольнай Беларусі.

Мерапрыемствы будуць праходзіць на польскай і беларускай мовах.

Праграму можна паглядзець тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: