Сёння, 26 ліпеня, з 11 гадзін у кракаўскім парку Jordana праходзіць беларускі летні Пікнік Letucień — летні фестываль, які праводзіцца беларускай камандай у шосты раз. Імпрэза некалі пачалася з маленькага збору беларускага камьюніці, а цяпер, на шосты год, вырасла да вялікага свята.
Сёлета будуць працаваць тры музычныя сцэны, кірмаш, дзіцячая пляцоўка, фудкорт, кампус палітычнай навукі, пройдуць дыскусіі, лекцыі і майстар-класы.

У музычным лайн-апе LCTN — Zui, Kriwi, B:N:, Iva Sativa, Domsun, Разбітае сэрца пацана, Mustelide, Papa Bo Selektah, Калыханка і ншыя гурты і выканаўцы.

На этнасцэне чакаюць Сержука Доўгушава, Марыну Савіцкую, этнагурт Laleja i Lela.
Адукацыйная і літаратурная пляцоўка прапануе разнастайныя дыскусіі, а арт-пляцоўка – майстар-класы.
Цалкам праграма тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram