У кінатэатрах Беларусі сёння сталі бясплатна паказваць савецкае ваеннае кіно. Яшчэ адна патрыятычная акцыя ад Мінкульта

Культура
Ранішні паказ у кінатэатры "Беларусь". Фота: ТГ Мінітэрства культуры.

Паказамі фільмаў савецкага ваеннага кінематографа па ўсіх кінатэатрах краіны Міністэрства культуры разам з Нацыянальнай кінастудыяй «Беларусьфільм» вырашыла адзначыць 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашыскіх захопнікаў. Сімвалічна, што старт чарговай патрыятычнай акцыі прыпаў менавіта на 24 лютага.

«Старт акцыі адбыўся напярэдадні Адзінага дня галасавання як сімвал пераемнасці нашых традыцый і непарыўнай сувязі пакаленняў: будучыня, якую мы выбіраем сёння, стала магчыма дзякуючы подзвігу нашых дзядоў і прадзедаў-герояў», — адзначае Міністэрства культуры ў сваім Тэлеграм-канале.

Час сеансаў для ваеннага кіно абраны не топавы — 10 гадзін раніцы. Таму гледачамі «патрыятычнай кінараніцы» сталі школьнікі, навучэнцы каледжаў, студэнты.

У кінатэатрах Беларусі сёння сталі бясплатна паказваць савецкае ваеннае кіно. Яшчэ адна патрыятычная акцыя ад Мінкульта
Ранішні сеанс у кінатэатры «Юнацтва» ў Жодзіна. Фота: ТГ Міністэрства культуры.

«Перад маладымі гледачамі выступаюць гісторыкі, супрацоўнікі музеяў, бібліятэк, кінатэатраў, праходзяць выставы і культурныя мерапрыемствы. Усе паказы праходзяць бясплатна! І гэта — самыя правільныя, самыя карысныя інвестыцыі ў будучыню краіны», — падкрэслівае Мінкульт.

У мінскім кінапракаце гледачу прапаноўваюць паглядзець «Знак бяды», «У жніўні 1944-га» Міхаіла Пташука, «Лёс дыверсанта» Дзмітрыя Астрахана, «Іван Макаравіч» Ігара Дабралюбава, «Альпійская балада» Барыса Сцяпанава, «І будзе жыць Хатынь» Генадзя Хмыза, «Праз могілкі» Віктара Турава — то-бок побач з вядомымі класічнымі стужкамі дэманструюцца сучасныя фільмы вытворчасці кінастудыі «Беларусьфільм» — той жа «Лёс дыверсанта», створаны расійскім рэжысёрам Дзмітрыем Астраханам у 2020 годзе.

Акцыя працягнецца да верасня.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: