Сквер у Кіеве, названы ў гонар Кастуся Каліноўскага, плануюць добраўпарадкаваць і паставіць памятны знак нацыянальнаму герою, піша Homeldays.
Адзін з ініцыятараў акцыі па навядзенні парадку ў скверы грамадскі актывіст з Гомеля Валер Сляпухін паведамляе, што цяпер ад беларусаў замежжа залежыць, як будзе выглядаць месца памяці. Ён абгрунтоўвае суму, якая патрэбная для рэалізацыі праекта. Згодна з разлікам, выдаткі на ўсю акцыю пацягнуць да 27 600 еўра. Усе арганізацыйныя пытанні і адказнасць за якасць работ бярэ на сябе зарэгістраваная ва Украіне арганізацыя «Беларускі грамадзянскі цэнтр».
«Мы можам прасіць гарадскую адміністрацыю Кіева дапамагчы з паляпшэннем сквера, але ва Украіне ідзе вайна, і кожная грыўня ідзе на фронт. Калі гэта трэба Беларусам – мы самі павінны знайсці рэсурсы для нашай ідэі, для нашай гісторыі, для нашага героя! Мы можам сказаць гучна – нашы героі нам патрэбныя! Мы іх шануем і пра іх памятаем! На першым этапе нам неабходна сабраць 1500 еўра на конкурс для ўзгаднення макета памятнага знака», – гаворыць Валер Сляпухін.
- Дапамагчы можна праз PayPal: @slepv [email protected]
- На рахунак
PL97 1240 1040 1111 0011 0986 0344 BIC: PKOPPLPW
SlepuhinValeriy
З паметкай «на сквер»
- Праз BLIK 724468595