У Іўі прайшоў XXII фестываль калядных песень «Gloria in excelsis Deo» — фотафакт
Reform.news · 3 февраля 2025, 09:25
https://reform.news/u-i-i-prajsho-xxii-festyval-kaljadnyh-pesen-gloria-in-excelsis-deo-fotafakt/2 лютага фестываль «Gloria in excelsis Deo» распачаўся святой Імшой у іўеўскім касцёле святых апосталаў Пятра і Паўла. А пасля адбыўся святочны канцэрт у Іўеўскім цэнтры культуры і вольнага часу.
Фестываль «Gloria in excelsis Deo» («Хвала на вышынях Богу») лічыцца адной з яскравых рэлігійных падзей жыцця касцёла на Беларусі, — паведамляе СatholicNews. Сёлета ён адбыўся ў дваццаць другі раз. Прайшоўшы шлях ад сціплага парафіяльнага свята да маштабнага мерапрыемства, імпрэза штогод збірае ўдзельнікаў рознага ўзросту, якія не толькі выконваюць калядныя песні, але і чытаюць вершы, танчаць, паказваюць калядныя сцэнкі.




За час існавання фестывалю ў ім бралі ўдзел выканаўцы не толькі з Іўеўшчыны, але і з розных іншых мясцін Беларусі, а таксама з замежжа.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
