Мастацкім кіраўніком калектыву стала Ірына Грушова — пра гэта напісала дзяржаўнае выданне «СБ. Беларусь сёння». Яе прозвішча таксама з’явілася на сайце калектыву.
Да гэтага прызначэння мастацкім кіраўніком ансамбля была народная артыстка Беларусі Валянціна Гаявая, якая працавала на гэтай пасадзе з моманту стварэння «Харошак» — са студзеня 1974 года. Валянціне Гаявой сёлета споўніцца 88 гадоў.
Нагадаем, што змены ў кіраўніцтве калектыву пачалі адбывацца яшчэ ў ліпені 2020 года, калі на пасаду дырэктара «Харошак» быў прызначаны палкоўнік Валерый Курда, які да гэтага быў начальнікам Цэнтральнага Дома афіцэраў ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусі (цяпер дырэктар у калектыву іншы). А 15 і 16 кастрычніка 2020 года адбыўся выступ «Харошак» на сцэне Купалаўскага тэатра, з якога падчас пратэстаў звольнілася практычна ўся трупа.
Новы кіраўнік Ірына Грушова — артыстка балета вышэйшай катэгорыі, у калектыве яна працуе амаль чвэрць стагоддзя.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: