У Гродзенскім музеі гісторыі рэлігіі адкрыліся новыя залы, прысвечаныя жыццю шляхты

Культура
Новая экспазіцыя ў Гродзенскім музеі гісторыі рэлігіі. Фота: Instagram музея

У музеі гісторыі рэлігіі з’явіліся залы, прысвечаныя паўсядзённаму жыццю шляхты ў другой палове XVIII — пачатку ХХ стагоддзя, паведамляецца ў музейным Instagram. У экспазіцыі паказваюць новыя прадметы і палацавыя інтэр’еры.

У Гродзенскім музеі гісторыі рэлігіі адкрыліся новыя залы, прысвечаныя жыццю шляхты
Новая экспазіцыя ў Гродзенскім музеі гісторыі рэлігіі. Фота: Instagram музея

У новай экспазіцыі дэманструюць стол, за якім гродзенкі рабілі макіяж 200 гадоў таму, паказваюць, як захоўвалі алкагольныя напоі і як выглядаюць шахматы 1900 года. Устанавілі і чыгунную печку, у якой разагравалі ежу.

З’яўленню новых экспазіцый папярэднічаў рамонт, падчас якога закупілі новыя прадметы, замянілі пакрыццё падлогі, вітрыны і парцьеры.

У Гродзенскім музеі гісторыі рэлігіі адкрыліся новыя залы, прысвечаныя жыццю шляхты
Новая экспазіцыя ў Гродзенскім музеі гісторыі рэлігіі. Фота: Instagram музея

Экскурсіі па новай экспазіцыі запланаваны на 30 сакавіка (13:00), 5 красавіка (13:00), 17 красавіка (18:00).

Музеі гісторыі рэлігіі — адзіны музей у Беларусі, які спецыялізуецца на вывучэнні гістарычнага мінулага рэлігій і канфесій.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости