З 31 сакавіка па 2 красавіка ў Халандэйле/Галівудзе адбудзецца фестываль культуры «Беларуская вясна ў Фларыдзе». Пра цікавую імпрэзу паведаміў у сваіх сацсетках бізнесмен, актыўны сябра беларускай дыяспары Злучаных Штатаў Амерыкі Віталь Самсонаў.
Праграма трохдзённага фэсту культуры заяўлена вельмі разнастайнай. У яе межах — канцэрты, выставы, кінапаказы, паэтычныя вечары.
Так, у час “Беларускай вясны ў Фларыдзе” адбудзецца інтэрактыўная прэзентацыя праекта «Арт-Пратэст» беларускага сцэнарыста і рэжысёра Андрэя Курэйчыка.
Вядомая беларуская рэжысёрка Дар’я Жук асабіста прыедзе на паказ сваёй нашумелай карціны «Крышталь».
Канцэрт беларускіх народных спеваў, музычны вечар Змітра Вайцюшкевіча — густоўна выглядае і музычная частка імпрэзы.
Паэтычны вечар беларускіх вершаў з Таццянай Шэінай, лаўрэаткай шматлікіх літаратурных фестываляў — для тых, хто цікавіцца беларускім словам.
Пазнаёміцца з беларускім сучасным мастацтвам можна будзе на выставе беларускіх мастакоў з Беларусі.
«Вечарыны, сустрэчы і нэтворкінг з надзвычайнымі беларусамі і шмат іншых сурпрызаў і прыемных нечаканасцяў!», — так анансуе Віталь Самсонаў будучы фэст.
Месца падзеі пакуль не паведамлялася. Але па словах арганізатараў, звесткі пра пляцоўку мерапрыемства мусяць быць аб’яўлены неўзабаве.
«Такога ў Амерыцы яшчэ не было», — запрашаюць на вясновы фестываль беларусы Фларыды.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: