У Бярозе пачаліся працы па аднаўленні муроў былога кляштара картузіянцаў XVII стагоддзя — фотафакт

Культура
Фота: t.me/spadczyna

У горадзе Бяроза працягваецца рэстаўрацыя кляштарнага комплексу. Нягледзячы на тое, што работы аформленыя як звычайны «бягучы рамонт», праграма работ, распрацаваная цэнтрам «Рэстабіліс» прадугледжвае паўнавартасную навуковую рэстаўрацыю, — піша тэлеграм-канал «Спадчына».

У Бярозе пачаліся працы па аднаўленні муроў былога кляштара картузіянцаў XVII стагоддзя - фотафакт
Фота: t.me/spadczyna

Да лістапада 2026 года «Брэстрэстаўрацыя» мусіць дэмантаваць савецкі калючы дрот, адкапаць агароджу да гістарычнага бутавага цокаля, акуратна выдаліць старую тынкоўку і пазнейшыя цэментныя латкі, аднавіць муроўку выключна керамічнай паўнацелай цэглай на вапнава-пясчаных растворах строга без дадання сучаснага цэменту. Мусяць быць адноўлены гістарычныя карнізы, а сцены пафарбаваныя ў гістарычныя колеры.

У Бярозе пачаліся працы па аднаўленні муроў былога кляштара картузіянцаў XVII стагоддзя - фотафакт

У Бярозе пачаліся працы па аднаўленні муроў былога кляштара картузіянцаў XVII стагоддзя - фотафакт
Фота: t.me/spadczyna

У пачатку 1990-х гадоў кляштар быў унесены ў спіс гісторыка-архітэктурных каштоўнасцей Беларусі.

Бярозаўскі кляштар картэзіянцаў — помнік дойлідства сталага барока. Захаваліся рэшткі паўднёвай і заходняй частак кляштара. Кляштар пабудаваны ў 2-й палове XVII стагоддзя італьянскім майстрам Джавані Батыста Джыслені пры фундатарстве Казіміра Льва Сапегі. Комплекс уключаў каменны касцёл, жылыя карпусы, бібліятэку, сталовую, бальніцу, аптэку, гаспадарчыя пабудовы, сад і вадаёмы. Усё было абнесена каменнымі сценамі з вежамі і капліцай, галоўным уваходам служылі масіўныя вароты з байніцамі.

Сёння ад кляштара засталіся толькі вароты і руіны. Вароты былі адноўлены і сталі сімвалам Бярозы, іх выяву нават змясцілі на гербе горада.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.