13 снежня ў Варшаве ў галерэі Zachęta можна будзе сустрэцца з тоні лашдэн, каб паразмаўляць пра дэкаланіялізм і газету «Червивый Минск».
Як можна асэнсоўваць каланізацыю праз літаратурныя практыкі?
І ці можна думаць пра каланізацыю без слёз? У цэнтры сустрэчы — газета «Червивый Минск», створаная тоні лашдэн у межах дэкаланіяльнай лабараторыі Mycelium. Гэта гарадскі хтанічны веснік, якi аналізуе нядаўна створаныя інфраструктурныя сувязі паміж Беларуссю і Расеяй, парушаныя стасункі з іншымі краінамі і ролю медыя ў нармалізацыі палітычных залежнасцей.
На мерапрыемстве можна будзе бясплатна набыць газету «Червивый Минск».
Сустрэча пачнецца ў 16.00 у галерэі Zachęta, пакой Aravani Art Project, plac Stanisława Małachowskiego 3.
🔥 Поддержите Reform.news донатом!