У фінал прэміі Rose d’or Awards, якая вызначае дасягненні ў міжнароднай тэлеіндустрыі, прайшоў серыял «Працэсы»

Культура
Кадр з эпізоду «Патрыятычнае практыкаванне» серыяла «Працэсы». Скрын з экрана.

Серыял «Працэсы» тэлекампаніі «Белсат» трапіў у фіналісты 63-й штогадовай прэміі Rose d’or Awards, якая вылучае дасягненні ў міжнароднай тэлеіндустрыі. Вядомая абсурдысцкая антыўтопія Андрэя Кашперскага і Міхаіла Зуя была адабрана ў фінал узнагароды з больш за 700 заявак з 30 краін.

У склад журы прэміі ўваходзілі больш за 100 кіраўнікоў вяшчальных кампаній, дыстрыб’ютараў і прадзюсараў з усёй міжнароднай тэлевізійнай індустрыі.

«Для суддзяў заўсёды вялікая радасць бачыць такую крэатыўнасць у міжнароднай тэлевізійнай індустрыі, што яшчэ больш ускладняе задачу адбору з сотняў заявак да некалькіх фіналістаў у кожнай катэгорыі», — адзначае Жан Філіп дэ Тэндэр, дырэктар па СМІ і намеснік генеральнага дырэктара Еўрапейскага вяшчальнага агенцтва Саюз (EBU).

Старшыня журы Прэміі Rose d’or Awards Марк Роўленд дадаў, што сёлета канкурэнцыя сярод заяўнікаў была як ніколі моцнай. «У суддзяў быў неверагодна багаты выбар шоу-праграм. Дзякуй усім, хто прыняў удзел, і жадаем поспеху нашым выдатным фіналістам», — сказаў ён.

«Працэсы» ўвайшлі ў лік шасці намінантаў на прэмію ў катэгорыі «Мультыплатформа». Канкурэнцыю серыялу складаюць праекты з Бельгіі, Вялікабрытаніі, Гішпаніі, Нідэрландаў і Аўстраліі.

Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Rose d’or Awards адбудзецца 2 снежня ў King’s Place у Лондане.

Прэстыжная прэмія Rose d’or Awards вызначае залаты стандарт дасканаласці і дасягненняў у галіне стварэння міжнародных тэле — і аўдыяпраграм. Узнагарода была створана швейцарскім тэлебачаннем у 1961 годзе ў горадзе Мантрэ, і з тых часоў з’яўляецца флагманскай падзеяй для Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза і міжнароднай тэлеіндустрыі.

У 2019 годзе EBU заключыў партнёрства з міжнароднай выдавецкай кампаніяй і падраздзяленнем лічбавых каналаў C21Media, каб узяць на сябе арганізацыю прэміі Rose d’or Awards. У снежні 2019 года сэр Лэні Генры ўпершыню правёў 58-ю цырымонію ўручэння «Залатой ружы» на Кінгс-плейс у Лондане.

Нагадаем, што ў серыяле беларуска-польскай вытворчасці здымаліся: Ігар СігоўАндрэй НовікАлег ГарбузВалянціна Гарцуева, Зоя Белахвосцік, Яна ТраянаваАляксандр Гарцуеў і іншыя акторы.

Пачытаць рэцэнзію Reform.news на «Працэсы» можна тут.

Паглядзець серыял тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: