У філіяле Веткаўскага музея ў Гомелі адкрыецца выстава, прысвечаная архетыпам бабіцкай іконы

Культура
Каранаванне Маці Божай. Веткаўскі музей. Фрагмент. Фота: wikipedia

3 мая ў філіяле Веткаўскага музея ў Гомелі адбудзецца адкрыццё новай выставы «Варвара, Мікола і Зосіма. Архетыпы бабіцкай іконы». Арганізатары выставы абяцяюць не толькі паказаць беларускія народныя іконы бабіцкай школы, але і ўразіць адмысловай канцэпцыяй.

Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Фёдара Шклярава захоўвае адну з найвялікшых калекцый твораў самабытных школ беларускага іканапісу, якая стваралася ў ваколіцах вёскі Бабічы Чачэрскага раёна.

У іконах Бабіцкай іканапіснай школы адчуваецца ўплыў майстроў Адраджэння і барока. Узорамі для мясцовых мастакоў служылі гравюры з еўрапейскіх шэдэўраў, а таксама творы італьянскіх майстроў, запрошаных графам Чарнышовым, уладальнікам Чачэрска ў XVIII стагоддзі, для ўпрыгожання заснаваных ім храмаў.

Адначасова беларускія народныя іконы бабіцкай школы ў простых з выгляду кампазіцыях захоўваюць наймагутнейшы пласт традыцыйнай культуры са шматвяковай гісторыяй. Гэты археалагічна-гістарычны кантэкст аказваецца жывым у духоўным кантэксце промыслу, міфа, фальклору і народнага рэлігійнага календара. Усё гэта і спараджае сапраўдныя шэдэўры, пераконваючы нас у глыбіні і надзейнасці народнай памяці.

Апошнія майстры вядомай сялянскай дынастыі бабіцкіх іканапісцаў — Уладзімір і Гаўрыіл Гераковы — жылі яшчэ напрыканцы XX стагоддзя, а пер­шая згад­ка пра трох ся­лян-іка­на­піс­цаў «у вёс­цы Ба­бі­чы Па­коц­кай во­лас­ці Ра­га­чоў­ска­га па­ве­та» су­стра­ка­ец­ца ў «Апі­сан­ні Ма­гі­лёў­скай гу­бер­ні» ў 1884 годзе. Традыцыі іка­на­пі­су пе­ра­да­ва­лі­ся вуч­ням, таму і магчыма гаварыць пра асобную Бабіцкую іканапісную школу.

Выстава адкрыецца 3 мая ў 16.00 па адрасе: Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла), а ў той жа дзень у 18.00 пройдзе куратарская лекцыя Галіны Нячаевай пра архетыпы бабіцкай іконы.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: