У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры з’явіліся тры новыя залы пастаяннай экспазіцыі

Да нядаўняга часу пастаянная экспазіцыя музея ахоплівала гісторыю беларускай літаратуры даволі абмежаванага перыяду: другой паловы XX – пачатку XXI стагоддзяў.

Таму доўгі час супрацоўнікі музея працавалі над тым, каб храналагічна пашырыць гэтыя межы больш раннімі перыядамі.

І вось момант наспеў, — пішуць на сайце ўстановы, — і музей гатовы прадставіць разгорнутую панараму станаўлення і развіцця айчыннай літаратуры таксама і ў ХІ – ХІХ стагоддзях.

Цяпер тысячагадовы шлях развіцця літаратурнай творчасці на нашых землях прадстаўлены ад вытокаў старабеларускага пісьменства.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!