У Даніі выходзіць кніга «Kvindsmod», адной з гераіняў якой стала Святлана Ціханоўская

Культура
Фота: facebook.com/theglobal.

Асабістая гісторыя Святланы Ціханоўскай увайшла ў кнігу «Kvindsmod» дацкай праваабаронцы і былой кіраўніцы Amnesty International Denmark Трынэ Крыстэнсэн. Зборнік інтэрв’ю, назва якога ўяўляе сабой ігру словаў — у дацкім «mandsmod» перакладаецца як «мужнасць», але частку mand (мужчына) у ім замянілі на kvinde (жанчына) — паступіць у продаж у Даніі 5 сакавіка.

У кнігу ўвайшлі натхняльныя гісторыі сямі выбітных жанчын свету, які змагаюцца з гвалтам, несправядлівасцю, беззаконнем у свеце.

Гэта і гісторыя першай жанчыны-дзяржпракурора ў Гватэмале Клаудзіі Пас-і-Пас, якая вынесла першы прысуд былому дыктатару ў Лацінскай Амерыцы. Гісторыя мексіканскай журналісткі Анабэль Эрнандэс, якая ў сваім даследаванні раскрыла сувязі паміж урадам, ваеннымі і наркакартэлямі. І гісторыя філіпінскай актывісткі па абароне клімату Марынэль Сумак Убальда… І гэта гісторыя Святланы Ціханоўскай, якая ўключылася ў прэзідэнцкую гонку 2020 года замест мужа і стала сімвалам свабоды ў беларускай дыктатарскай дзяржаве.

У Даніі выходзіць кніга «Kvindsmod», адной з гераіняў якой стала Святлана Ціханоўская
Фота: facebook.com/theglobal.

«У 2021 годзе яе мужа прыгаварылі да 18 гадоў пазбаўлення волі за распальванне масавых паўстанняў і нянавісці. У 2023 годзе Святлану завочна прыгаварылі да 15 гадоў пазбаўлення волі. Цяпер яна жыве ў Літве са сваімі дзецьмі і ўзначальвае дэмакратычны ўрад у выгнанні», — адзначаецца ў анатацыі да зборніка.

«Мужнасць — гэта кожны дзень пераадольваць уласны страх», — прызнаецца Святлана Ціханоўская Трынэ Крыстэнсэн у «Kvindsmod».

Гераіні «Kvindsmod» сутыкнуліся з нягодамі, сумненнямі, няўдачамі і страхам, але кожная з іх знайшла сваю ўнутраную сілу і свой уласны голас. У той жа час яны парвалі з чаканнямі таго, як жанчыны павінны паводзіць сябе, выглядаць, кіраваць, кахаць і жыць. У кнізе яны шчыра распавядаюць пра вопыт, які дапамог ім сфармавацца.

«Нам патрэбна больш гісторый пра жанчын і іх смеласць», — лічыць аўтарка кнігі.

Набыць «Kvindsmod» можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: