У Даніі выходзіць анталогія славянскай паэзіі. Беларусь прадстаўлена ў зборніку паэмай «Курган» Янкі Купалы

Культура
Фрагмент вокладкі тэматычнага часопіса Det Poetiske Bureau, прысвечанага славянскай паэзіі. Аўтар ілюстрацыі - беларускі мастак Аляксандр Шаблыка. Фота: facebook.com/DPBsForlag.

Напрыканцы лютага дацкі незалежны літаратурны часопіс Det Poetiske Bureau выпускае тэматычны нумар славянскай паэзіі. На думку яго складальнікаў, зборнік паўстане найвялікшай анталогіяй славянскай паэзіі, перакладзенай на заходнюю мову: у ёй будуць размешчаны пераклады вершаў з 16 моў і дыялектаў. Беларуская паэзія ў ёй прадстаўлена паэмай Янкі Купалы «Курган».

У анталогіі сабраныя творы 29 славянскіх паэтаў і 21 паэткі. З творчасці Янкі Купалы для публікацыі была абраная паэма-балада «Курган» — слынны рамантычны твор, які аказаў вялікі ўплыў на беларускую літаратуру. «Курган» апублікаваны ў нумары цалкам.

У Даніі выходзіць анталогія славянскай паэзіі. Беларусь прадстаўлена ў зборніку паэмай «Курган» Янкі Купалы
Вокладка тэматычнага часопіса, прысвечанага славянскай паэзіі. Аўтар ілюстрацыі на вокладцы — беларускі мастак Аляксандра Шаблыка. Фота: facebook.com/DPBsForlag.

У сацсетках часопіса чытача знаёмяць з біяграфіяй паэта.

«[Янка Купала (Іван Дамінікавіч Луцэвіч)] пісаў на беларускай, рускай і польскай мовах. Ён удзельнічаў у рэвалюцыі 1905 года супраць расейскага цара, пасля чаго некалькі яго кніг былі канфіскаваныя. Ён першы з энтузіязмам сустрэў Кастрычніцкую рэвалюцыю 1917 года, уладкаваўся на працу ў Міністэрства асветы новай савецкай рэспублікі, пераклаў на беларускую мову «Інтэрнацыянал». Але ён застаўся нацыяналістычна настроеным і ў пачатку 1930-х паспрабаваў скончыць жыццё самагубствам пасля жорсткіх допытаў у тайнай паліцыі (ГРУ). Тым не менш у 1941 годзе ён атрымаў ордэн Леніна за сваю паэзію. У тым жа годзе ён уцёк на ўсход пасля нападу нацысцкай Германіі і пісаў вершы ў падтрымку беларускіх партызан. Ён загінуў у 1942 годзе, упаўшы з лесвічнага пралёта ў Маскве, пры даволі падазроных абставінах».

Важна дадаць, што на вокладцы анталогіі выкарыстоўваецца праца беларускага мастака Аляксандра Шаблыкі.

Прэзентацыя зборніка адбудзецца 24 лютага ў Доме Украіны ў Капенгагене.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: