У Чылі пра навукоўца Ігната Дамейку здымаюць вялікі дакументальны фільм

Культура
Скрын трэйлера фільма.

«У Чылі новая хваля цікаўнасці да Ігната Дамейкі: пра навукоўца здымаюць маштабны дакументальны фільм», — піша тэлеграм-канал «De facto. Беларуская навука».

Рэжысёр-дакументаліст Эрык Беліда (Erick Bellido) здымае фільм пад назвай «Ігнасія Дамейка: жывая спадчына». Задача фільма – праліць святло на невядомую спадчыну бацькі горнай справы Чылі і «вызначальнай фігуры ў інтэлектуальным развіцці Чылі ў XIX стагоддзі».

Шлях ураджэнца Беларусі (аўтары фільма называюць яго польска-чылійскім навукоўцам) будзе паказаны праз інтэрв’ю з вядомымі дзеячамі навукі і мастацтва, у прыватнасці з прадстаўнікамі галін геалогіі, горнай справы, вулканалогіі, абароны карэнных народаў, касмічнай навукі (метэарыты).

Ігнат Дамейка прыехаў у Чылі ў 36 гадоў. Навуковец нарадзіўся ў маёнтку Мядзведка Наваградзкага павету. У 14 гадоў паступіў у Віленскі ўніверсітэт, у 15 — атрымаў ступень кандыдата навук у філасофіі. Філамат і ўдзельнік паўстання 1830-31 гадоў, мусіў пераехаць у Парыж, дзе атрымаў дыплом горнага інжынера.

У 1837 годзе прыняў прапанову чылійскага ўраду і падпісаў кантракт на пасаду выкладчыка горнай школы Ля Сэрэна ў горадзе Какімба. У 1838 годзе атрымаў званне прафэсара. Так пачалася плённая кар’ера Дамейкі ў Чылі.

Не плануючы гэтага, Дамейка заставаўся ў Чылі 48 гадоў, да сваёй смерці ў 1889 годзе. Дамейка прымаў удзел у заснаванні Чылійскага універсітэта і ў рэалізацыі плана адукацыйнага і прафесійнага навучання, распрацаванага гэтай установай. У 1867 годзе быў абраны рэктарам і займаў гэтую пасаду да 1883 года.

Восенню 2024 года рэжысёр абвяшчаў збор сродкаў на здымкі дакументальнага фільма, а ў снежні 2024-га выйшаў трэйлер. Прэм’еру фільма абяцаюць у канцы 2025 года. Звязацца з аўтарамі дакументальнага фільма можна праз пошту erick@bellido.cl.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости