З 8 па 16 верасня ў Брэсце пройдзе ХХVІІ міжнародны тэатральны фестываль «Белая вежа»
У ім прымуць удзел калектывы з дзевяці краін: Расіі, Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Балгарыі, Даніі, Казахстана, Славеніі і Узбекістана.
У фестывальнай праграме — 28 спектакляў ад 28 прафесійных калектываў (і яшчэ адзін гасцявы — калектыў «Школы драматычнага мастацтва» з Масквы).
Дзесяць спектакляў пакажуць тэатры Беларусі:
Адкрые фестваль рок-опера Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага з Мінска «Граф Монте-Кристо» рэжысёра Сяргея Кавальчыка. Абяцаюць неверагодную музыку, прыгожы драматычны вакал, яркую харэаграфію, цудоўныя касцюмы і ўражлівае сцэнічнае афармленне…
Азербайджанскі Дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр прадставіць публіцы монаспектакль па Дастаеўскаму «Кроткая». Казахскі Дзяржаўны акадэмічны тэатр для дзяцей і юнацтва імя Габіта Мусрепова — спектакль «Крывавае вяселле» (на казахскай мове) па драме Федэрыка Гарсія Лоркі.
Таксама ў фестывалі прымуць удзел Самаркандскі абласны рускі тэатр драмы (Узбекістан) і Казанскі дзяржаўны драматычны тэатр імя А. Шырванзадэ (Арменія).
Прадставяць свае пастаноўкі адзінаццаць расійскіх тэатральных калектываў.
І тры спектаклі прывязуць з Балгарыі, Славеніі і Даніі — з Тэатра «Дыялог» (Капенгаген, Данія), тэатра-студыі «УИ Арт» (Любляна, Славенія) і Тэатра «Крэда» (Сафія, Балгарыя).
Праграму фестываля можна паглядзець тут ці на сайце тэатра-арганізатара.