У Брэсце пройдзе міжнародны тэатральны фестываль «Белая вежа»

Культура
Сцэна са спектакля "Магіла льва" Магілёўскага абласнога тэатра лялек. Фота: teatrkukol.by.

З 8 па 16 верасня ў Брэсце пройдзе ХХVІІ міжнародны тэатральны фестываль «Белая вежа»

У ім прымуць удзел калектывы з дзевяці краін: Расіі, Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Балгарыі, Даніі, Казахстана, Славеніі і Узбекістана.

У фестывальнай праграме — 28 спектакляў ад 28 прафесійных калектываў (і яшчэ адзін гасцявы — калектыў «Школы драматычнага мастацтва» з Масквы).

Дзесяць спектакляў пакажуць тэатры Беларусі:

  • «Граф Монте-Кристо» Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага (Мінск, Беларусь);
  • «Умная собачка Соня» Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек (Мінск, Беларусь).
  • «Камень дурасці» Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі (Мінск, Беларусь);
  • «Заходит андроид в бар» Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы (Брэст, Беларусь);
  • «Магіла льва» Магілёўскага абласнога тэатра лялек (Магілёў, Беларусь);
  • «Осенний марафон» Брэсцкага тэатра лялек (Брэст, Беларусь);
  • «Пиковая дама» Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра юнага гледача (Мінск, Беларусь);
  • «Дзеці. Вёрсты» Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Я. Коласа (Віцебск, Беларусь);
  • «Трибунал» Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра (Гродна, Беларусь);
  • «Ангелы не плачут» Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі імя В. Дуніна-Марцінкевіча (Бабруйск, Беларусь).

Адкрые фестваль рок-опера Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага з Мінска «Граф Монте-Кристо» рэжысёра Сяргея Кавальчыка. Абяцаюць неверагодную музыку, прыгожы драматычны вакал, яркую харэаграфію, цудоўныя касцюмы і ўражлівае сцэнічнае афармленне…

Азербайджанскі Дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр прадставіць публіцы монаспектакль па Дастаеўскаму «Кроткая». Казахскі Дзяржаўны акадэмічны тэатр для дзяцей і юнацтва імя Габіта Мусрепова — спектакль «Крывавае вяселле» (на казахскай мове) па драме Федэрыка Гарсія Лоркі.

Таксама ў фестывалі прымуць удзел Самаркандскі абласны рускі тэатр драмы (Узбекістан) і Казанскі дзяржаўны драматычны тэатр імя А. Шырванзадэ (Арменія).

Прадставяць свае пастаноўкі адзінаццаць расійскіх тэатральных калектываў.

І тры спектаклі прывязуць з Балгарыі, Славеніі і Даніі — з Тэатра «Дыялог» (Капенгаген, Данія), тэатра-студыі «УИ Арт» (Любляна, Славенія) і Тэатра «Крэда» (Сафія, Балгарыя).

Праграму фестываля можна паглядзець тут ці на сайце тэатра-арганізатара.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: