У Бостане рэжысёр-дакументаліст Максім Швед пакажа свой новы фільм «Фатограф з Плошчы Перамен»

Культура
Кінапрагляд дакументальных фільмаў Максіма Шведа ў Нью Джэрсі 6 жніўня 2023 года. Фота: bielarus.info.

У нядзелю, 13 жніўня, рэжысёр Максім Швед ладзіць для беларусаў Бостана кінавечар з дэманстрацыяй сваіх стужак.

Максім Швед цяпер жыве ў Варшаве, у пачатку ліпеня 2023 года па запрашэнні Jacob Burns Fіlm Center ён прыехаў у ЗША.

Сустрэчы з кінарэжысёрам і паказы яго фільмаў адбыліся ўжо ў некалькіх амерыканскіх гарадах.

У Бостане будзе паказаны «Чыстае мастацтва» — пра мастака Захара Кудзіна, «Цэнтр Еўропы» — пра беларускую глыбінку.

І зусім новая стужка — «Фотограф з плошчы Перамен», якая восенню 2023 года выйдзе на тэлеканале «Белсат».

Гэтае кіно рэжысёр-дакументаліст зняў пра мінскі пратэсны двор «Плошчу Перемен» і фатографа Яўгена Атцецкага, які там жыў і дакументаваў тагачасныя падзеі, а пасля выдаў фотакнігу «Плошча Перамен». Пасля пачатку рэпрэсій ён пераехаў ва Украіну. Рэжысёр Максім Швед патрапіў на прэзентацыю яго кнігі і паспрабаваў узнавіць гісторыю гэтага фрагменту пратэстаў.

Некалькі сюжэтаў кіно было знята ў Львове, дзе цяпер жыве фатограф Яўген Атцецкі, таму тэма вайны таксама прысутнічае ў гэтым творы.

Квіткі можна набыць тут.

Дата: 13 жніўня

Час: 13.00 (час мясцовы)

Месца: The Metlo, 399 Congress Street, Boston, MA.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: