Смерць беларускага мастака Алеся Пушкіна ў рэанімацыі агаломшыла беларускую супольнасць за мяжой і ў Беларусі. У гэтым момант беларусы ў розных краінах анансуюць сустрэчы і збіраюцца на акцыі, каб ушанаваць памяць і асобу беларускага мастака, прыцягнць увагу сусветнай грамадскасці да жудаснай сітуацыі з палітзняволенымі ў Беларусі.
Так, беларуская дыяспара ў Берліне запрашае на афіцыйную акцыю па выпадку смерці Алеся Пушкіна на Potsdamer Platz. Збор прапануецца ля беларускага мурала сёння а 18.00.
У Варшаве мітынг адбудзецца каля Амбасады Рэспублікі Беларусь — ul. Wiertnica, 58. Пачатак — 18.30.
У Вільні людзям прапануюць збірацца ля Амбасады Рэспублікі Беларусь на Mindaugo, 13 — а 19.00.
Заўтра там жа ў Беларускай царкве ў Вільні а 18.00 адбудзецца паніхіда за спачын мастака. На службу запрашае святар Георгій Рой.
Паўсюль у пабліках з’яўляюцца абвесткі аб мітынгах у адказ на смерць Алеся Пушкіна ў зняволенні.
Нагадаем, што сёння пра смерць мужа ў рэанімацыі паведаміла на сваёй старонцы ў сацсетках яго жонка. Гэту інфармацыю «Медыязоне» пацвердзілі ў гродзенскай турме.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: