Сёння, 2 лютага, у Берліне адкрывацца выстава беларускіх мастакоў пад назвай «Часам я трымаюся за паветра».
Маладыя беларускія мастакі ў эміграцыі азіраюцца на пратэсты, якія карэнным чынам змянілі іх жыццё, і на гады, што наступілі пасля.
У сваёй творчасці яны закранаюць рэпрэсіі ў Беларусі і страх пастаяннага цікавання, які не заканчваецца нават у эміграцыі. Яны маюць справу са станам непрыналежнасці і бясконцымі петлямі бюракратыі.
Выстава шукае выражэння асабістай сітуацыі многіх мастакоў у эміграцыі, якая датычыцца не толькі беларусаў.
Назва выставы паходзіць ад верша паэткі Вольгі Гапеевай, якая цяпер таксама жыве ў эміграцыі ў Германіі. У сваім эсэ «Абарона паэзіі ў часы пастаяннага выгнання» яна звяртаецца да паэзіі і мастацтва як да сродкаў свабоднай думкі і супраціву бюракратычнай мове дзяржаў і дыктатарскаму гвалту.
Удзел бяруць: Аляксандр Адамаў, Разаліна Бусел, Анастасія Пальчукевіч, Васіліса Паляніна, Леся Пчолка, Надзя Саяпіна, Антаніна Слабодчыкава, Варвара Суднік, Аляксей Талстоў.
Куратары — Катарына фон Хагенаў, Уладзімір Грамовіч і Паўліна Альшэўская.
Дата: 2 лютага
Час: 18.00 (час мясцовы)
Месца: Galerie im Körnerpark, Schierker Str. 8, Берлін
Выстава працуе да 29 траўня.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram