Аляксандр Кот-Зайцаў. З праекта "DOM". Фота: reform. news
Сёння ў Берліне пачаўся праект Belarus as a Global Case: Art and Activism in Conditions of Risk. З 11 па 25 красавіка пройдуць адкрыццё выставы, канцэрт, перформансы, дыскусіі і майстар-класы пра сучаснае беларускае мастацтва і яго месца ў свеце.
Гэта фінальная падзея міжнароднага праекта PerspAKTIV, які з 2022 года аб’ядноўвае беларускіх і еўрапейскіх творцаў, што працуюць ва ўмовах рызыкі і перасялення. Ініцыятары праекта — RAZAM e.V. (Германія), Ambasada Kultury (Польшча), Galeria Miejska Arsenał (Польшча) пры падтрымцы German Federal Foreign Office. У партнёрскай сетцы — больш за 30 культурных інстытуцый з Германіі і Польшчы.
Адна з галоўных падзей мерапрыемстваў — «Кропка сходу», фінальная выстава праекта PerspAKTIV, якая аб’яднала мастакоў і мастачак, якія працуюць у розных краінах і з‘яўляюцца выпускнікамі рэзідэнцкай праграмы. Удзельнікі: Аляксандр Бельскі, Разаліна Бусел, Аляксандр Кот-Зайцаў, Вольга Савіч, Варвара Суднік, Саша Вялічка. Куратары: Вольга Архіпава, Эвеліна Мурашкевіч
Мастакі з Беларусі адтрымалі магчымасць выказвання ў межах міжнароднага творчага працэсу. «Індывідуальны досвед, які сфарміраваўся ў цяжкіх сацыяльных і грамадскіх умовах праз розныя формы творчасці: ад класічных і традыцыйных да канцэптуальных і наваторскіх, па-свойму распавядае і прадстаўляе зразумелыя кожнаму тэмы, — тлумачыць куратарка выставы Вольга Архіпава. — Гэта тэмы паразумення, пратэсту, памежжа, вайны, турмы і дома, і тым жа часам, умоўнасць гэтых тэм, прыклад таго, як устойлівыя паняцці зменьваюць сваю сутнасць і ператвараюцца ў сваю супрацьлегласць. Мастацтва не толькі прымушае нас думаць пра гэта, але і знаходзіць шляхі ратавання, паказвае гледачу, як магчыма адшукаць гэтыя арыенціры ва ўмовах страчаных сэнсаў. Адсюль і назва выставы «Кропка сходу» ‒ пошук таго месца, дзе сыходзяцца розныя кірункі і вынікі, месца даследавання».
Праграма:
11 красавіка 2025
Ballhaus Prinzenallee, Prinzenallee 33, 13359 Berlin
11:15 – Адкрыццё & PerspAKTIV у словах, лічбах і відэа
12:00 – Панэльная дыскусія: Рэзідэнцыі як сродак падтрымкі мастакоў у небяспецы?
Hotel Continental — Art Space in Exile, Elsenstr. 87, 12435 Berlin
17:00 – Адкрыццё калектыўнай выставы «Кропка сходу / Vanishing point» з удзелам выпускнікоў PerspAKTIV.
18:00 – Куратарская экскурсія
19:00 – Танцавальны праект «Rimma and me»
12 красавіка 2025
Ballhaus Prinzenallee, Prinzenallee 33, 13359 Berlin
17:00 – Перформанс Глеба Кавальскага
19:00 – Канцэрт «WTBSK»
(Праект, які аб’ядноўвае вакалістку і паэтку Sveta Ben і электроннага музыканта Sergey Novitsky, спалучаючы эксперыментальную электроніку, трып-хоп, псіхадэліку, нойз-гітары, транс і тэхна з пранізлівымі тэкстамі.)
20:00 – Madmapper (live techno, hypnotic)
Суправаджальныя падзеі выставы «Кропка сходу / Vanishing point»
Hotel Continental — Art Space in Exile, Elsenstraße 87, 12435 Berlin
13 красавіка 2025
14:00 – 16:00
Майстар-клас па мазаіцы з Аляксандрам Бельскім
(Майстар-клас будзе праводзіцца на нямецкай і рускай мовах.)
18 красавіка 2025
14:00 – 16:00
MOURNING MORNING / Майстар-клас па стварэнні папяровых кветак з Разалінай Бусел (Майстар-клас будзе праводзіцца на ангельскай мове.)
24 красавіка 2025 – Фінісаж
18:00
Artist talk з Аляксандрай Вялічкай (на ангельскай мове)
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram