У Берліне праходзіць выстава беларускіх мастакоў «Кропка сходу»

Культура
Разаліна Бусел «Жыццё ў падвешаным стане». Фота: Сяргей Шабохін.

«Кропка сходу» — фінальная выстава міжнароднага праекта PerspAKTIV, які з 2022 года аб’ядноўвае мастакоў і культурных дзеячаў, якія працуюць у розных краінах.

Куратарка выставы Вольга Архіпава мяркуе, што мастацтва можа падказаць гледачу, як магчыма адшукаць арыентыры ва ўмовах страчаных сэнсаў. Назва выставы «Кропка сходу» ‒ гэта якраз пра пошук таго месца, дзе сыходзяцца розныя кірункі і вынікі.

Індывідуальны досвед, які сфарміраваўся ў цяжкіх сацыяльных і грамадскіх умовах, праз розныя формы творчасці: ад класічных і традыцыйных да канцэптуальных і наватарскіх, па-свойму распавядае і прадстаўляе зразумелыя кожнаму тэмы — эміграцыю, памежжа, вайну, дом, адначасова праекты паказваюць тое, як устойлівыя паняцці мяняюць сваю сутнасць і ператвараюцца ў супрацьлегласць.

У Берліне праходзіць выстава беларускіх мастакоў «Кропка сходу»
Фрагмент экспазіцыі выставы «Кропка сходу». Справа — праект Вольгі Савіч. Фота: Сяргей Шабохін

Вольга Савіч у праекце «Альфабэт вайны» задае пытанні: «Ці магчыма зразумець вайну? Што гэта за мова?». Ідэя з’явілася пасля першых узброеных канфліктаў ва Украіне 2014. На блышыным рынку мастачка знайшла фотаздымак часоў Першай сусветнай вайны, на якім салдаты паказваюць незразумелыя жэсты, якія, верагодна, некалі мелі сэнс. Але сёння гэтая ваенная камунікацыя, нягледзячы на існаванне выразных прыкмет, такіх як: форма, паводзіны, узнагароды, пазнавальныя могілкі і захаваныя рэчы, – гэта незразумелая мова, алфавіт, які прачытаць немагчыма. Гэты праект задае нам больш пытанняў, чым адказаў. Чаму ў XXI стагоддзі чалавецтва працягвае вайну? Ці магчыма асэнсаваць спадчыну вайны? Ці магчыма не ўжываць, пазбегнуць гэтай мовы ў будучыні?

У Берліне праходзіць выстава беларускіх мастакоў «Кропка сходу»
Фрагмент экспазіцыі выставы «Кропка сходу». У цэнтры — праект Аляксандра Кот-Зайцава. Фота: Вольга Архіпава

«Borderline» (2021– 2025) Аляксандра Кот-Зайцава — гэта частка праекта, асновай якога з’яўляюцца эмацыйныя станы беларусаў, звязаныя з тэмай «мяжы», як вельмі шырокага паняцця, не толькі канкрэтнага месца, але і псіхагагічнага памежнага стану. Першапачаткова героі праекта распавядаюць свае гісторыі і перажыванні ў размовах-інтэрв’ю, якія сталі базай для гукавай часткі праекту. Візуальным вынікам з’яўляюцца вобразы умоўных рухаў і поз, якія адлюстроўваюць разнабаковыя эмацыянальныя станы, якія перажываюць беларусы ў сувязі з вымушанай эміграцыяй.

У Берліне праходзіць выстава беларускіх мастакоў «Кропка сходу»
Аляксандра Вялічка. «Стан адмаўлення». Фота: Сяргей Шабохін

Аўтарскі праект Аляксандры Вялічкі «Стан адмаўлення» прысвечаны аналізу прапаганды дыктатуры. Праект пабудаваны на трох узроўнях: першы – канкрэтны выпадак арышту, які адбыўся ў пэўны дзень; другі – дванаццаць выяў, створаных штучным інтэлектам на аснове рэальных загалоўкаў навін, якія з’яўляліся ў дзяржаўных СМІ ў дні гэтых затрыманняў; і трэці – сапраўдныя загалоўкі, што былі апублікаваныя ў гэты ж час. У праекце адсутнічаюць дакументальныя фотаздымкі і канкрэтныя прозвішчы – гэта аўтарскае адлюстраванне, заснаванае на рэальных падзеях.

ШІ-генераваныя выявы становяцца візуальнай інтэрпрэтацыяй афіцыйных інфармацыйных наратываў, якія суправаджалі рэпрэсіі. Гэтыя выявы ствараюць умоўны «інфармацыйны фон» для грамадства, дзе замест паведамленняў пра гвалт і арышты ўзнікаюць цалкам адарваныя ад рэальнасці карцінкі – напрыклад, ідылічныя сельскагаспадарчыя сцэны, навіны пра поспехі мясцовай эканомікі ці забаўляльныя гісторыі. Гэткім чынам выяўляюцца механізмы прапаганды: яна не толькі фармуюць хлуслівыя наратывы, але і мэтанакіравана засланяюць сапраўдныя падзеі другасным, неістотным кантэнтам.

У Берліне праходзіць выстава беларускіх мастакоў «Кропка сходу»
Аляксандр Бельскі «Гарызонт падзей». Фота: Сяргей Шабохін

Аляксандр Бельскі ў творы «Гарызонт падзей» рэканструюе сусвет, дзе галоўная роля надаецца звышнатуральным сілам. Светаўспрыманне мастака, які аналізуе падзеі апошніх часоў, падкрэслівае, што гуманістычны свет патрабуе дапамогі. Чорная дзірка або багіня Немезіда, якая карае за парушэнні грамадскіх і маральных парадкаў, можа змяніць рэальныя працэсы светабудовы. Містычныя рэканструкцыі з’яўляюцца спробамі разважання на тэмы пошуку надзеі і аднаўлення справядлівасці.

У Берліне праходзіць выстава беларускіх мастакоў «Кропка сходу»
Разаліна Бусел «Жыццё ў падвешаным стане». Фота: Сяргей Шабохін

Разаліна Бусел паказала частку праекта «Жыццё ў падвешаным стане», у якім метафарычна перадае адчуванні чалавека, які перажывае эмігранцкі вопыт. Адбываецца параўнанне рытуалаў развітання з жыццём, з рытуаламі пераезду з адной краіны ў іншую. У свядомасці чалавецтва смерць, часцей за ўсё, успрымаецца як завяршэнне аднаго шляху і пачатак іншага. Менавіта гэты вобраз ляжыць у выснове праекта. Беларусы, якія былі вымушаны пакінуць сваю краіну, не маюць магчымасці вярнуцца да дому, апынуцца ў прывычнай рэальнасці, у нейкім сэнсе робяць гэты пераход. Сама тэма «ўрачыстага прыёму» звязана з рытуалам застолля, які прысутнічае ў кожнай сям’і, збор каля стала ў самыя важныя моманты жыцця. Але ў дадзеным выпадку гэта алегорыя страчанага месца, сям’і, наваколля, адлюстроўвае становішча беларусаў ва ўмовах вымушанай эміграцыі.

У Берліне праходзіць выстава беларускіх мастакоў «Кропка сходу»
Варвара Суднік. «Servisas». Фота: Сяргей Шабохін

Варвара Суднік прэзентуе праект, прысвечаны праблемам, звязаным з візавымі працэдурамі, якія ў Беларусі з 2020 года набылі невырашальны і неверагодна цяжкі характар. Вобраз гэтага сэрвісу ператвараецца ў мастакоўскую алегорыю – карусель – галавакружэнне і бясконцы працэс, добра вядомы беларусам, якія сутыкаюцца з парадаксальнымі з’явамі па легалізацыі і перасячэнні мяжы. Фармальнае вырашэнне зроблена ў тэхніцы вышыванкі, дзе кожная сурвэтка – гэта тая ці іншая праблема візавых прыгод, напісаная і па-беларуску, і па-расійску адначасова, то-бок на «трасянцы».

Выстава будзе працаваць па 25 красавіка ў Berlin Ballhaus Prinzenallee, Prinzenallee 33, 13359 Berlin Hotel Continental — Art Space in Exile, Elsenstr. 87.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

  1. Аноним

    Если это и есть современное искусство, то боже храни Беларусь 

    Ответить
  2. iryna_d

    Выказванне Вольгі Савіч пра незразумеласць мовы вайны – гэта не выказванне, гэта спосаб сказаць, што ў мяне лапкі, і салідаразавацца з Еўропай, у якой таксама лапкі і вайна ім абсалютна не панятна. Навошта даследваць вайну, якая адбываецца проста побач у пары соцен кіламетраў. Лепей пык-мык пра незразумелую мову на прыкладзе здымкаў далёкай і бяспечнай першай сустветнай. Вольга, зганяй у Ўкраіну. Будзе той самы дзіўны эфект, што ты праз пару гадзін пачнеш разумець мову вайны.

    Аляксандра Кот-Зайцава з катэгорыі тых, хто ў любой незразумелай сітацыі будзе валіць тэорыі Бабкова і Карчэўскага пра памежнасць і размыліваць сэнсы штучнай складанасцю. А выгнанне з краіны, разрыў з роднымі і сябрамі – гэта вельмі простыя рэчы, якія маюць назвы.

    Аляксандра Вялічка падкрэслівае поўную адсутнасць уласнай рэфлексіі. І таму яна бярэцца за тэму прапаганды, якая нібыта не даследавана і патрабуе разбору. Тыповая халтура мае адпаведную форму – карцінкі, створаныя цераз Ші. Брава!

    Аляксандр Бельскі даволі інфантыльным чынам занураецца ў эзатэрыку. Та, давайце пагаварым пра звышнатуральныя сілы і містыку. Абы не занурацца ў даследванне ўласнай суб’ектнасці альбо яе адсутнасці.

    Разаліна Бусел: ну гэта выглядае як драмацізацыя і даволі штучная. Нават непрыстойная. Не, эміграцыя – гэта страшная фігня, але параўноўваць гэта са смерцю? Ну сур’ёзна? Зараз, калі штодня какось абсалютна рэальна забівае ракетай ва ўласным ложку? Не, як таксама вымушаная эмігрантка – я не згодна. Мяне дагэтуль фігачыць эдрэналінам кожны месяц, калі бракуе грошэй на арэнду, але гэта не пра труну. Разаліна Бусел, схавай ужо ў гняздо свае доўгія насы. Нічога асабістага.

    Варвара Суднік уважае самым акуальным – бюрактатычныя працэдуры пры легалізацыі. Няма тут чаго дадаць. Праект кажа сам за сабе.

    Агульная выснова – гэта яшчэ адно мерапрыемства з шэрагу “як выказацца так, каб не выказацца, але спадабацца еўрапейцам”. Трохі паныць, але не завастраць. Крануцца актуальных тэм, але так, каб нікога не стрыгірыла. І зрабіць выгляд, што гэта вельмі сур’ёзная даследчая праца, а не проста распіл гранта інфантыльнымі нарцысцычнымі ціпа-мастакамі. Дзе вашая работа? Дзе рэфлексія? Пра што тут можна гаварыць і спрачацца?

    Ответить
  3. Новы Папа

    Шчырыя спачуванні аўтару, змушанаму кампанаваць увесь гэты паток несвядомага ў тэкст. Асабліва паржалі з “даследвання прапаганды”, здзяннага за дапамогаю карцінак Ші. Няўжо аўтару не хацелася праарацца чыста па-людску? 

    Ответить
  4. Аноним

    Савіч ака “Ідэя з’явілася пасля першых узброеных канфліктаў ва Украіне”, ты не даеш рады вайну вайной назваць, нават у Берліне. 

    Ответить

Последние новости