У Берліне пакажуць спектакль Жэні Давідзенка «Да дому наўпрост 10 гадзін язды»

Культура
Сцэна са спектакля «Да дому наўпрост 10 гадзін язды». Фота: Давід Лінкоўскі

Ініцыятыва Fem*Bridging Cultures прэзентуе спектакль «Да дому наўпрост 10 гадзін язды».

Пастаноўка «Тэатра без назвы» (Teatr Biez Nazvy) адбылася ў супрацоўніцтве з гданьскім Шэкспіраўскім тэатрам.

Тры маладыя жанчыны з Беларусі, вымушаныя пакінуць сваю радзіму, выпадкова сустракаюцца на пляжы ў Гданьску. Іх сустрэчы ля мора становяцца рытуалам, на якім яны дзеляцца кранальнымі перажываннямі і вясёлымі гісторыямі з жыцця ў эміграцыі: пра моўныя бар’еры і падарожжы, пра спробы наладзіць новыя знаёмствы і пра тое, што сёння для іх значыць «дом».

Але цяжкі «заплечнік мінулага» застаецца з імі і заўсёды нагадвае пра сябе. «Для мяне было важна, — тлумачыць рэжысёрка Жэня Давідзенка, — таксама давесці, што людзі на фоне розных падзей павінны і стараюцца жыць свае жыцці. Хоць часамі не ведаюць, што чакае іх заўтра».

У гэтым мок’юментары-спектаклі Жэня пераплятае свой уласны досвед і гісторыі іншых людзей, якія былі вымушаны пакінуць Беларусь. Ёй хацелася перадаць веру ў людзей, у нашу супермажлівасць — узаемападтрымку і актыўнае слуханне.

Прэм’ера пастаноўкі «Да дому наўпрост 10 гадзін язды» адбылася ў мінулым годзе, і за гэты час спектакль паказалі ў Гданьску, Сопаце, Варшаве, Баўцэне.

Акторкі: Жэня Давідзенка, Ірына Купчанка, Елізавета Мілінцэвіч.

Працягласць спектакля — 60 хвілін.

Пасля пастаноўкі адбудзецца артыст-ток з удзельніцамі і стваральніцамі спектакля.

Мова: беларуская з нямецкімі субтытрамі.

Калі: 17 лістапада а 19.00

Дзе: Acker Stadt Palast, Ackerstr. 169/170 10115 Berlin

Кошт: ад 12 еўра, набыць квіткі можна па спасылцы.

Пра спектакль «Да дому наўпрост 10 гадзін язды» Жэня Давідзенка расказала нашаму выданню пасля паказу ў Варшаве.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: