Перфарматыўная чытка «Па што ідзеш, воўча?» паводле твора Святланы Курс, праект WTBSK — паэзія Светы Бень пад электронны біт, чытанне кнігі Белы Шагал ад выдавецкай ініцыятывы «Пфляўмбаўм» на ідыш і беларускай мове — у Берліне з 30 жніўня па 1 верасня пройдзе Fem*LitWeekend — літаратурны фестываль з удзелам аўтарак з Беларусі і Украіны.
Fem*LitWeekend стане першай падзеяй у серыі з пяці частак, якая будзе прадстаўлена берлінскай публіцы пад лэйблам Fem*Bridging Cultures. Цягам пяці ўікендаў берлінскі гледач атрымае магчымасць пазнаёміцца з работам беларускіх і ўкраінскіх мастачак і аўтарак — з іх творамі, якія прысвечаны захаванню культурнай ідэнтычнасці і супрацьстаянню (неа)каланіялістычным намаганням Расіі сцерці культурную ідэнтычнасць Украіны і Беларусі. Арганізатары падзеі прапануць паглядзець на гісторыю і гісторыі жаночым поглядам і з (дэ)каланіяльнай перспектывы.
30 верасня а 20.00 Fem*LitWeekend распачнецца ў берлінскім тэатры ACUD з двухмоўнага чытання «Запаленыя свечкі» Белы Шагал на беларускай і ідыш. Гэтая кніга ўпершыню выходзіць у беларускім перакладзе ў выдавецтве «Пфляўмбаўм», якое спецыялізуецца на выданні жаночай літаратуры. З праграмай выдавецтва знаёміць дырэктарка ініцыятывы і паэтка Алена Казлова.
Далей выступіць праект WTBSK ад Святланы Бень і Сяргея Навіцкага — беларуская паэзія пад электронныя біты.
Уваход на імпрэзу будзе вольны, але варта зарэгістравацца на мерапрыемства.
31 верасня а 20.00 на той жа пляцоўцы — у берлінскім тэатры ACUD — адбудзецца перфарматыўная чытка па аповесці Евы Вежнавец (Святланы Курс) «Па што ідзеш, воўча?» ў пастаноўцы польскай рэжысёркі Монікі Дабраўлянскай.
У спектаклі задзейнічаны: польская акторка кіно і тэатра Моніка Давідзюк, украінка Вольга Грыгараш, зоркі беларускага тэатра Яўгенія Кульбачная і Святлана Зелянкоўская.
Чытка адбудзецца на беларускай, польскай, украінскай, рускай і нямецкай мовах. Пасля пастаноўкі можна будзе пастасавацца з аўтаркай твора — беларускай пісьменніцай Святланай Курс.
Набыць квіткі можна тут.
І ўжо 1 верасня а 15:00 арганізатары падзеі запрашаюць публіку на чытанні твораў квіраўтараў з Беларусі і Украіны.
Падзея адбудзецца ў Fem*HUB (Wartburgerstr. 41) па папярэднім запісе.
Fem*Bridging Cultures і яго Fem*ArtWeekends — праект Еўрапейскай медыяініцыятывы. Арганізацыя дзейнічае ва Украіне з 2016 года і рэалізуе праекты ў сферы медыя, гендару і культуры.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram