У Беластоку пакажуць спектакль «Размовы з катам» у падтрымку Пачобута і іншых палітвязняў

Культура
Сцэна са спектакля "Размовы з катам". Фота: Centrum Kultury w Piasecznie

Гістарычнае таварыства імя Дануты Седзікуўны «Інкі» і тэатр імя Стэфана Ярача з Лодзі запрашаюць на спектакль «Размовы з катам» Казіміра Мачарскага ў апрацоўцы Зыгмунта Хюбнера. Рэжысёр Міхал Храсінскі.

«Размовы з катам» Казімежа Мачарскага — гэта падарожжа ў глыбіні атручанага ідэалогіяй розуму. Ахвяра і кат дзевяць месяцаў разам праводзяць разам у цеснай турэмнай камеры, асуджаныя адзін на аднаго рашэннем сталінскіх уладаў. Галоўныя героі спектакля —  гераічны жаўнер Арміі Краёвай, камандзір падпольнай інфармацыйнай службы Казімір Мачарскі і нямецкі нацысцкі злачынец, ліквідатар Варшаўскага гета Юрген Строоп.

«Размовы з катам» паказваюць, што з чалавекам можа зрабіць палітычны фанатызм.

У спектаклі ўдзельнічаюць Лукаш Левандоўскі ў ролі Казіміра Мачарскага, Славамір Гжымкоўскі ў ролі Юргена Строопа і Радаслаў Асіпюк у ролі Густава Шэльке.

Спектакль прысвечаны Анджэю Пачобуту і ўсім палітвязням Беларусі.

Паказ адбудзецца 9 кастрычніка а 18-й гадзіне ў кінатэатры «Тон» ў Беластоку. Уваход вольны, колькасць месцаў абмежаваная.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: