У Беларускім дзяржаўным акадэмічным тэатры юнага гледача пакажуць спектакль «Палачанка» пра гісторыю Рагнеды і Уладзіміра
Reform.news · 11 октября 2024, 00:45
https://reform.news/u-belaruskim-dzjarzha-nym-akadjemichnym-tjeatry-junaga-gledacha-pakazhuc-spektakl-palachanka-pra-gistoryju-ragendy-i-uladzimira/4, 5 і 6 лістапада тэатр юнага гледача запрашае на прэм’еру спектакля «Палачанка» — легенду пра каханне па матывах п’есы Аляксея Дударава. Спектакль ідзе на беларускай мове і расказвае легенду пра ўзаемаадносіны Рагнеды і Уладзіміра – «тое, што ведае кожны са школьнай лавы, і тое, што выклікае невыносны боль за лёсы многіх беларусаў таго часу», — пішуць пра спектакль у сацсетках.

Спектаклі на беларускай мове ды яшчэ і пра беларускую гісторыю цяпер рэдкасць у тэатры юнага гледача. Дырэктарка тэатра Вера Палякова-Макей адмовілася працаваць выключна на беларускай мове. Напрыклад, у афішы за кастрычнік на беларускай мове — толькі два спектаклі.
Рэжысёрка спектакля Таццяна Самбук — выпускніца Інстытута культуры ў Пецярбургу. З 2019 года — рэжысёрка тэатральнага праекта «ТриТформаТ» (Мінск), з 2022-га працуе ў Беларускім ТЮГу. Сярод яе апошніх спектакляў — «Альпы. Сорок первый» па матывах «Альпійскай балады» Васіля Быкава, «Женя + Таня = Любовь» па матывах «Яўгенія Анегіна» Аляксандра Пушкіна, «Не Ёжик»…
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
