У Беларусі набірае прагляды Backstage — драфт медыя пра беларускае незалежнае кіно

Культура

Backstage — такую назву мае блог пра беларускі фільммэйкінг і назалежнае кіно, створаны беларускімі і ўкраінскімі актывістамі.

Драфт медыя пачаў працу напрыканцы лютага, і сёння паступова напаўняецца тэкстамі.

Праект нарадзіўся ў выніку супрацы беларускага журналіста Паўла Пяцько і ўкраінскага маркетолага Яны Барысавай. Яны пасябравалі ў Кіеве, калі пасля пратэстаў 2020 года ў Беларусі, Павел з’ехаў ва Украіну. Пасля пачатку расійскага ўварвання ва Украіну ў сяброў быў няпросты перыяд, але яны здолелі захаваць стасункі.

Больш за тое, будучы ўжо ў эміграцыі, Яна і Павел вырашылі стварыць сумесны праект пра беларускае і ўкраінскае кіно.

Мы лічым, што менавіта незалежнае маладое кіно можа стаць культурным мостам паміж Беларуссю і Украінай і дапаможа пераадолець разлом, які існуе, — даводзіць пазіцыю медыя Павел Пяцько. — Яшчэ мы верым у тое, што постсавецкім краінам трэба больш актыўна развіваць сваю культуру і ідэнтычнасць, каб вызваляцца ад згубнага ўплыву расійскай прапаганды. І развіццё нацыянальнага незалежнага кіно з’яўляецца галоўным напрамкам на гэтым шляху.

— Калі ў кінатэатрах Мінска і Кіева будуць збірацца перапоўненыя залы на фільмы беларускіх і ўкраінскіх фільммэйкераў, а ў рэгіёне ўсталюецца мір і свабода, мы будзем лічыць, што наша задача выканана, — адзначаюць стваральнікі Backstage.place. — Гэта і ёсць тая карціна будучыні, пра якую мы марым, і будзем рабіць усё, каб яна спраўдзілася.

Backstage пакуль толькі блог, драфт рэсурсу, але Павел і Яна спадзяюцца, што ў будучыні ў іх атрымаецца стварыць паўнавартаснае медыя для тых, хто стварае кіно – у Беларусі або для беларусаў.

Сачыць за блогам можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: