«Між любоўю і нянавісьцю ходзім напрасткі…» — так называецца падборка вершаў Астапа Слывінскага ў часопісе TAUBIN. Ён аўтар кнігі «Слоўнік вайны», перакладзенай на беларускую мову, дзе тэксты — фрагменты маналогаў, якія Астап Слівінскі пачуў у цяжкія дні вайны.
***
Спачатку вершы пазбаўляюцца назваў.
Назвы падаюць першымі,
як памежныя гарады,
як дабравольцы,
што засталіся прыкрываць
адступленьне
словаў.
Наступнымі ідуць
словы гучныя і ўпэўненыя ў сабе,
з надзьмутымі цягліцамі і тату,
словы, якім пляскалі стоячы.
Далей — словы, па-бацькоўску разважлівыя,
пякучыя і справядлівыя,
словы, што абнадзейвалі ў безнадзейнасьці,
а калі блякла апошняе сьвятло,
вялі сьцежкай у цемрадзі.
Нарэшце ідуць словы ціхія,
як скуголеньне пакінутага сабакі,
як крык птушкі, што зьбілася з дарогі
і ня бачыць лініі берага,
і засынае ад стомы над бясконцымі водамі.
Напрыканцы застаюцца даты.
Такімі ёсьць нашыя вершы:
24.02.2022.
14.01.2023.
8.07.2024.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram