Партызанскі экшн «Час вяртацца» Івана Паўлава, анімацыя «Мемарыяльныя комплексы Беларусі», сацыяльная драма «Ліст чакання» Аляксандра Яфрэмава, камедыя «Кіношнікі» Кірыла Халецкага… — з такім рэпертуарам на свяце «Купалля» ў Александрыі працаваў «палявы кінатэатр», зладжаны кінастудыяй «Беларусьфільм» і магілёўскім «Кінавідэпракатам». Апошнія прапагандысцкія працы студыі камбінаваліся ў паказах з «Белымі росамі» Ігара Дабралюбава і «Несцеркай» Аляксандра Зархі — класікай савецкага кіно.
Ігравы фільм «Час вяртацца» і анімацыйны альманах «Мемарыяльныя комплексы Беларусі» прадстаўлялі здымачныя каманды праектаў.
«А яшчэ ўпершыню ў гісторыі Александрыі ў кінаканцэртнай зале «Беларусьфільма» прайшоў канцэрт акцёраў Тэатра-студыі кінаакцёра, — рапартуе Міністэрства культуры. — Кіно — яно і ў Александрыі найважнейшае з мастацтваў», — піша ведамства.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: