Тысячы прадстаўнікоў творчай індустрыі падпісалі зварот супраць выкарыстання інтэлектуальнай уласнасці пры распрацоўцы штучнага інтэлекту

Культура
Кадзуо Ісіґура. Фото: Rebecca Sapp/Getty Images for SBIFF

10 500 прадстаўнікоў творчай індустрыі падпісалі зварот да распрацоўшчыкаў штучнага інтэлекту, што іх праца ўяўляе «сур’ёзную несправядлівую пагрозу» дзейнасці артыстаў. Пра гэта распавёў Guardian.

Подпісы былі сабраныя падчас судовых разглядаў паміж мастакамі і тэхналагічнымі кампаніямі з нагоды выкарыстання інтэлектуальнай уласнасці для навучання мадэляў штучнага інтэлекту, такіх як ChatGPT, што з’яўляецца парушэннем аўтарскіх правоў.

«Неліцэнзійнае выкарыстанне творчых работ для навучання генератыўнага ШІ уяўляе сабой сур’ёзную несправядлівую пагрозу сродкам да існавання людзей, якія стаяць за гэтымі працамі, і не павінна дапускацца, — гаворыцца ў заяве. — Ёсць тры ключавыя рэсурсы, якія патрэбныя кампаніям, якія займаюцца генератыўнымі ШІ, для стварэння мадэляў ШІ: людзі, вылічэнні і даныя. Яны трацяць велізарныя сумы на першыя два — часам мільён даляраў на інжынера і да мільярда даляраў на мадэль. Але трэці (даныя для навучання) разлічваюць атрымаць бясплатна».

Арганізатарам ліста выступіў брытанскі кампазітар Эд Ньютан-Рэкс. Яго петыцыю падтрымалі прафесіяналы са свету літаратуры, музыкі, кіно, тэатра і тэлебачання, напрыклад, такія аўтары, як Кадзуо Ісігура, Эн Пэтчэт і Кейт Мос, Роберт Сміт з групы The Cure, кампазітар Макс Рыхтэр і іншыя.

Тэхналагічным кампаніям патрэбныя тэксты, малюнкі, відэа і іншыя матэрыялы для навучання алгарытмаў, якія працуюць у чат-ботах і іншых сістэмах штучнага інтэлекту. Гэтыя даныя часта збіраюцца з Сеціва без згоды, аплаты або ўказання аўтарства. Творчыя людзі ўсё часцей аспрэчваюць такую дзейнасць праз суды.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: