«Ты ёсць Сад»: беларуская мастачка Марыя Алена Банэт прэзентуе імерсіўны праект ля падножжа Монтэ-Касіна

Культура
З праекта "Ты ёсць сад". Фота: сацсеткі мастачкі.

1 лютага ў старажытным замку Рокка Янула (Касіна, Італія) адкрыецца мультыдысцыплінарны праект беларускай мастачкі Марыі Алены Банэт — «Tu Sei Il Giardino» («Ты ёсць Сад»). Гэта імерсіўная прастора, якая яднае скульптуру, відэаарт, музыку і паэзію, прапануе наведвальніку знайсці дарогу да свайго ўнутранага саду.

Паміж гісторыяй і метамарфозай

Выстава пройдзе ў сярэднявечнай крэпасці Рокка Янула, якая навісае над горадам Касіна і з’яўляецца часткай знакамітага масіва Монтэ-Касіна.

Для беларусаў гэтае месца — сімвал гераізму і ахвярнасці: менавіта тут падчас Другой сусветнай вайны ў складзе корпуса генерала Андэрса змагаліся і паміралі тысячы нашых суайчыннікаў. Сёння гэтая зямля, якая спазнала поўнае разбурэнне і пасляваеннае аднаўленне, становіцца дэкарацыяй для мастацкага «рытуалу свядомага адраджэння».

Дзевяць коканаў — дзевяць узроўняў існавання

Цэнтрам экспазіцыі стануць буйнафарматныя гукавыя скульптуры ў форме коканаў. Кожная з іх адпавядае аднаму з дзевяці пластоў чалавечага «Я»: ад Цела і Розуму да Бездані і Духу. Мастачка прапануе гледачу ўвайсці ў гэты «Сад» не проста як назіральніку, а як суаўтару, які адначасова з’яўляецца і самім садам, і яго садоўнікам.

Праект стаў вынікам калабарацыі беларускіх і італьянскіх творцаў, і быў падтрыманы Беларускай Радай культуры.

Арыгінальную партытуру напісала кампазітарка Вольга Падгайская.

Фільм-паэму сярод старажытных аліўкавых гаёў Sant’Elia Fiumerapido зняў Андрэй Васкрасенскі.

Галоўнай гераіняй відэа і музычнага складніку стала гітарыстка Наталля Ліпніцкая.

Куратар Джампаола Катаўдэла разам з Марыяй Аленай Банэт стварыў паэтычную тканіну праекта.

«Ты ёсць Сад»: беларуская мастачка Марыя Алена Банэт прэзентуе імерсіўны праект ля падножжа Монтэ-Касіна
З праекта «Ты ёсць сад». Фота: сацсеткі мастачкі.

Час і месца прэзентацыі праекта: 1 лютага ў Rocca Janula а 17.00. Фінісаж падзеі адбудзецце 13 лютага.

Марыя Алена Банэт — беларуская мастачка і фатографка. Аўтарка такіх праектаў як: «Заручыны з морам», «Мая рака», «Адысей», ды іншых. Творчасць Банэт — пошук кропак судотыку паміж унутраным светам чалавека і навакольным асяроддзем. Мастачка часта выкарыстоўвае прыродныя матывы (сады, дрэвы, ваду) як метафары чалавечай памяці і перажыванняў. У апошнія гады творца перайшла да стварэння імерсіўных прастор — інсталяцый, дзе глядач можа не толькі бачыць, але і чуць, адчуваць аб’ём і нават фізічна ўзаемадзейнічаць з аб’ектамі.

Пераможца Месяца Фатаграфіі ў Грэноблі (2021) і ўдзельніца Valdarno Cinema Film Festival у Італіі (2021). Адна са скульптур праекту «Ты ёсць Сад» стала фіналісткай конкурсу COMEL Arte Contemporanea Award (2024).

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости