Творчыя саюзы Беларусі ўзмацняюць інтэграцыйныя стасункі не толькі з Расіяй, але і з Кітаем

Культура
Маскоўскі Крэмль. Фота: wikipedia.

Адбылося выніковае пасяджэнне Канфедэрацыі творчых Саюзаў краіны, якое правёў старшыня аб’яднання — старшыня Беларускага Саюза мастакоў Глеб Отчык, — піша газета «Звязда».

Удзел у пасяджэнні прынялі кіраўнікі Саюза кампазітараў, Беларускай гільдыі кінаакцёраў, Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці, Саюза пісьменнікаў Беларусі і іншых творчых супольнасцяў краіны.

Абмеркавалі развіццё заканадаўства ў дачыненні да творчых саюзаў, у гэтым пытанні выказалі спадзяванні на органы дзяржаўнага кіравання, найперш — Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, а таксама на Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь.

Асобнае месца ў абмеркаванні занялі пытанні беларуска-кітайскага культурнага, гуманітарнага супрацоўніцтва, — паведамляе газета. — Вылучаны самыя розныя ініцыятывы ў гэтым кірунку. Падкрэслена, што інтэграцыйныя творчыя, міжкультурныя адносіны ў супрацоўніцтве як з Расійскай Федэрацыяй, так і з Кітайскай Народнай Рэспублікай — велізарны складнік дзейнасці і міністэрства культуры Беларусі, і непасрэдна творцаў у розных відах культуры і мастацтва.

Таксама ў артыкуле нагадваюць, што паміж Саюзам пісьменнікаў Беларусі і Саюзам пісьменнікаў Расіі дасягнута папярэдняя дамоўленасць аб правядзенні чарговага пленума Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.

Беларуская канфедэрацыя творчых саюзаў была створана ў 1992 годзе з мэтай вырашэння сацыяльна-эканамічных пытанняў, звязаных з падтрымкай творчых саюзаў з боку дзяржавы і нацыянальнай бізнес-супольнасці, распрацоўкі ў выпадку неабходнасці прапаноў па рэфармаванні заканадаўства ў дачыненні да творчай інтэлігенцыі, і іншых праблем.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: