Твор Марка Шагала «Святое сямейства ў чырвоным і каза ў зялёным» стаў самым дарагім лотам на апошніх таргах работ мастака на Christie’s

Культура
Марк Шагал, «Святое сямейства ў чырвоным і каза ў зялёным» (1950).

Твор Марка Шагала «Святое сямейства ў чырвоным і каза ў зялёным» (1950) быў прададзены на апошніх анлайн-таргах, прысвечаных работам мастака на аўкцыёне Christie’s, за 163 800 еўра. Эйстымейт, першапачатковы кошт малюнка на паперы, складаў €18,000—28,000. Усяго на апошнім распродажы твораў жывапісца пад тэматычнай назвай «Між небам і зямлёй» былі рэалізаваныя 72 работы з калекцыі яго спадчыннікаў.

Планавалася, што найбольшую цікавасць пакупнікоў выклікае гуаш мастака «Анёл з чырвонымі крыламі ў жоўтым небе», створаная ў 1979 годзе: лот ацэньваўся ў €38 000—55 000, а па выніку быў прададзены за 138 тысяч еўра.

Але за «Святое сямейства ў чырвоным і каза ў зялёным» разыгралася большая барацьба, вынікам якой стала павелічэнне першапачатковага кошту работы, выкананай у змешанай тэхніцы, амаль у шэсць разоў.

Твор Марка Шагала «Святое сямейства ў чырвоным і каза ў зялёным» стаў самым дарагім лотам на апошніх таргах работ мастака на Christie’s
Марк Шагал, «Анёл з чырвонымі крыламі ў жоўтым небе», 1979.

У топ-3 «найбольш дарагіх твораў» у гэтыя таргі трапіў і малюнак «Успаміны пра вясну», напісаны прыблізна ў 1983 годзе. Першапачаткова работа ацэньвалася ў €38,000—55,000, а была рэалізавана за 119 700 еўра.

Твор Марка Шагала «Святое сямейства ў чырвоным і каза ў зялёным» стаў самым дарагім лотам на апошніх таргах работ мастака на Christie’s
Марк Шагал, «Успаміны пра вясну», 1983.

Варта дадаць, што кошт многіх твораў Марка Шагала па выніках кастрычніцкага распродажу павялічыўся ў 2-7 разоў. На анлайн-таргах былі прадстаўленыя пераважна работы мастака на паперы.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: