«Трэцяя сіла»: рэжысёрскі спарынг Юрыя Дзівакова і Андрэя Саўчанкі па біблейскай кнізе Ёва пройдзе ў Варшаве

Культура
Падчас рэпетыцый. Фота: Kanaplev+Leidik

Юра Дзівакоў і Андрэй Саўчанка прыадкрыюць рэжысёрскія кухні праз розныя фарматы і кірункі працы з матэрыялам у абмежаваных часам і прасторай умовах пры пастаянным узаемадзеянні. ‎‎Тутэйшы тэатр запрашае ўбачыць знутры працэс стварэння рэжысёрскіх канцэпцый 11 лютага ў Старамейскім доме культуры.

  • ‎‎1 фаза — 30 хв. — (выбар рэжысёраў) будуецца праз абраны матэрыял, тэкст, аўтара — мастацкі альбо немастацкі твор ці з’яву. У першай спробе рэжысёры звернуцца да біблейскай Кнігі Ёва.
  • ‎‎2 фаза — 30 хв. — адмыслова запрошаныя госьці (у гэты раз — Kanaplev+Leidik) робяць з часам, прасторай, рэжысёрамі тое, што ім захочацца і прыдумаецца, таксама як і рэжысёры, да сустрэчы не раскрываючы дэталяў.
  • ‎‎3 фаза — 30 хв. — (выбар гледача) — у гэтай частцы варыянты таго, што будзе адбывацца, задаюць гледачы. Можна задаць пытанні, узяць слова, ператварыць прастору, альбо зрабіць ці прапанаваць тое, што нараджаецца тут і зараз.
«Трэцяя сіла»: рэжысёрскі спарынг Юрыя Дзівакова і Андрэя Саўчанкі па біблейскай кнізе Ёва пройдзе ў Варшаве
Андрэй Саўчанка. Фота: Kanaplev+Leidik

‎‎Пры тым, што рэжысер камунікуе з вялікай колькасцю людзей, гэта выключна самотная дзейнасць. Ты увесь час вядзеш бойку з самім сабой і з сусветам. У сабе ты мусіш не даць згаснуць агню, без якога амаль немагчыма запальваць іншых і асвятляць працэсы. Гэтак ці інакш рэжысёру прыходзіцца ўзаемадзейнічаць з сусветам, прымаць ягоныя выклікі, імпульсы, удары, улічваць законы. Часам неабходна адстойваць сваё права быць. Разам з тым рэжысёр здольны ствараць свой сусвет і праз сваё выказванне дасылаць гэтаму свету свае сігналы.

«Трэцяя сіла»: рэжысёрскі спарынг Юрыя Дзівакова і Андрэя Саўчанкі па біблейскай кнізе Ёва пройдзе ў Варшаве
Юра Дзівакоў. Фота: Kanaplev+Leidik

‎Колькасць месцаў абмежаваная.

‎Рэгістрацыя: ‎792507224; ‎[email protected] ці тэлеграм-канал.

Данаты ад 100 злотых.

Спецыяльныя госці: Kanaplev+Leidik

‎Вядучы Эрык Арлоў-Шымкус

‎Дата і час: 11 лютага ў 18:30

‎Месца: Staromejski Dom Kultury
‎ul. Rynek Starego Miasta, 2
‎Piwnica

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости