Традыцыйная святочная прэм’ера: Зміцер Вайцюшкевіч запісаў «Калядны вальс» на словы Уладзіміра Някляева
Reform.news · 25 декабря 2025, 12:05
https://reform.news/tradycyjnaja-svjatochnaja-prjem-era-zmicer-vajcjushkevich-zapisa-kaljadny-vals-na-slovy-uladzimira-njakljaeva/Музыка Зміцер Вайцюшкевіч праспяваў калядны вальс на словы Уладзіміра Някляева, а мастачка Аляксандра Канафальская стварыла рамантычныя малюнкі ў тэхніцы sand art, то-бок з дапамогай пяску. Кліп пра каханне і залатое святло ў нябёсах глядзець і слухаць можна тут.





«Навагоднія сёння з табой мы надзенем абновы,
На ялінцы агеньчык запалім, як зорку ў начы,
І пра тое, пра што ты маўчала, хаваючы словы,
Я цябе папрашу: не маўчы, не маўчы, не маўчы».
«Вялікі дзякуй за такі цудоўны падарунак! Такая сьветлая і прыгожая песьня… Са Сьвятам усіх добрых людзей — Хрыстос нарадзіўся!», — пішуць у каментарах.
