Апошні дзень прыёму заявак на ўдзел у тэатральнай арт-рэзідэнцыі «Дом творцаў» — 5 жніўня.
Удзельнікі збяруцца на Беласточчыне, каб працаваць над тэатральнай пастаноўкай.
Запрашаюць далучыцца акцёраў і іншых тэатральных дзеячаў.
Планаваны тэрмін рэзідэнцыі з 11 па 31 жніўня 2023 (тэрмін можа быць перагледжаны з боку арганізатараў).
Праект рэалізуецца супольна з фондам “Tutaka”.
Дадзены праект з’яўляецца перш за ўсё падтрымкай і псіхалагічнай рэабілітацыяй творчых асоб з Беларусі (у тым ліку, якія выехалі за мяжу). Арганізатары забяспечваюць удзельнікам бясплатнае пражыванне на час рэзідэнцыі (для ўдзельнікаў не з Беластока), праграму і актыўнасці, пакрываюць выдаткі на праезд да/з месца рэзідэнцыі і харчаванне.
Заяўка на ўдзел тут.
Пытанні можна дасылаць на пошту: [email protected]
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: