Светлана Тихановская прокомментировала освобождение 20 политзаключенных. Сегодня пресс-служба Лукашенко сообщила о подписании им указа о помиловании 22 человек, 20 из которых были осуждены по экстремистским статьям.
«Я шчыра радая за 20 чалавек і іх сем’і, якія напярэдадні Новага года зноў могуць быць разам. Гэтыя людзі ніколі не павінны былі апынуцца за кратамі. І ніякія прымусовыя «пакаянні» і прызнанні віны не робяць іх вінаватымі.
«Памілаванне» — гэта толькі першы крок. Людзі выйшлі з-за кратаў пасля незаконнага зняволення, і цяпер ім патрэбныя спакой, час і ўмовы для аднаўлення. Важна, каб ніхто з вызваленых не сутыкнуўся з новым ціскам і пагрозамі.
У беларускіх турмах дагэтуль застаюцца сотні палітвязняў. Сярод іх — людзі з цяжкімі хваробамі, людзі сталага веку, маці і бацькі маленькіх дзяцей. Кожны з іх чакае свайго шанцу вярнуцца дадому. Кожны павінен быць вызвалены, а рэпрэсіі — спыненыя», — говорится в заявлении Тихановской.