Светлана Тихановская обратилась к беларусам по случаю Дня Воли. Они поздравила с праздником и призвала поддерживать друг друга.
«Мы ўсе ведаем і з цеплынёй беражом у сэрцах дату 25 сакавіка. Дзень абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Дзень, калі Беларусь выйшла з ценю імперыі-захопніка. Дзень, калі наш народ заявіў пра незалежнасць і права самастойна вызначаць свой лёс. І гэта непазбежна адбудзецца зноў.
Змены не надыходзяць самі па сабе. Яны патрабуюць часу, высілкаў і стойкасці. І я разумею, як цяжка з года ў год змагацца за будучыню, якая здавалася такой блізкай. Мы з трывогай глядзім на свет і бачым усё новыя несправядлівасці і трагедыі. Але гэта не ўся краіна.
Падумайце: ужо 30 гадоў рэжым робіць усё, каб знішчыць нашую волю. Нас спрабуюць запалохаць, арыштаваць, раз’яднаць – з разлікам, што мы здадзімся. Але чалавеку нельга забараніць імкнуцца да свабоды. Кожны палітвязень – гэта цэлая сям’я, якая ніколі не даруе рэжыму яго злачынстваў. Кожная спроба заглушыць нас прыводзіць да з’яўлення новых і новых абаронцаў свабоды і незалежнасці.
25 сакавіка — дзень гонару і сімвал нашай нязломнасці. Падтрымлівайце адно аднаго, беражыце нашую гісторыю, і памятайце: кожны рэжым здаецца непахісным, але заўсёды настае час тых, хто верыць у справядлівасць. Як бы нас не затыкалі, як бы не запалохвалі, як бы не спрабавалі зламаць, мы ўпэўнена і горда кажам: Жыве Беларусь!» — говорится в обращении.
День Воли отмечается 25 марта. В этот день в 1918 году была провозглашена независимость Беларусской Народной Республики.