Reform.news

«Танчыць насуперак абставінам»: гурт Intelligency прэзентаваў кавер на «Песняроў» у падтрымку будучага беларускамоўнага альбома

Reform.news · 19 сентября 2026, 18:34

https://reform.news/tanchyc-nasuperak-abstavinam-gurt-intelligency-prjezentava-kaver-na-pesnjaro-u-padtrymku-buduchaga-belaruskamo-naga-alboma/

Аўтары сусветнавядомага хіта «August» рэлізавалі сваю версію песні ВІА «Песняры» і кампазітара Ігара Лучанка — «Добры вечар, дзяўчыначка!». Учора кавер з’явіўся на музычных пляцоўках і ў сацсетках гурта.

Дзелячыся эмоцыямі ад прэм’еры, музыканты Intelligency адзначылі:

«Культавая “Добры вечар, дзяўчыначка!” ад І. Лучанка і “Песняроў”, як мы яе адчулі. Танчыць насуперак абставінам — тое, што часам патрэбна».

Тры пакаленні адной песні

Гэта новая старонка ў гісторыі класічнага хіта. Песня на музыку Ігара Лучанка ўпершыню пабачыла свет на дэбютным вініле «Песняроў» у 1971 годзе. Праз тры дзесяцігоддзі, у 1999 годзе, сваю драйвавую рокавую апрацоўку для трыб’юта «Песьнярок» прадставіў гурт N.R.M.. Цяпер жа Intelligency даюць песні новае дыханне ўжо ў сваёй аўтарскай эстэтыцы.

Шлях да першага беларускамоўнага альбома

Рэліз кавера стаў чарговым крокам у падрыхтоўцы да знакавай падзеі — выхаду першага паўнафарматнага беларускамоўнага альбома за 12 гадоў існавання калектыву («Belaruski Album»). У сваіх сацсетках музыканты актыўна дзеляцца напрацоўкамі і вынікамі эксперыментаў, вызначыўшы новае гучанне выбуховай формулай: беларуская мова + тэхна-блюзік + агрэсія + стыль.

Шлях да новага рэлізу музыканты апісваюць з вялікай цеплынёй:

«Так, мы ўжо 12 гадоў пішам музыку. У нас ёсць хіт «August», у нас ёсць іншыя песні-мільённікі, але чаго гэта ўсё варта ў нашы часы? Наш наступны альбом — на беларускай мове, для нашых людзей і проста для ўсіх добрых людзей! Нарэшце адчуваю, што раблю тое, што і мусіў зрабіць даўно… Няхай будзе музыка і дзякуй вам за падтрымку!».

Дакладная дата рэлізу «Belaruski Album» пакуль трымаецца ў таямніцы, але музыканты ўжо падрыхтавалі першыя сінглы і прапануюць слухачам супольна абіраць трэкі для найхутчэйшага выхаду ў плэйлістах.

Слухаць «Добры вечар, дзяўчыначка!» можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Реклама

Добавить комментарий