Reform.news

«Там будуць пошукі працы, белага мядзведзя і… сябе»: у незалежным выдавецтве «Мяне няма» выходзіць кніга музыкі і паэткі Светы Бень

Reform.news · 7 марта 2025, 00:21

https://reform.news/tam-buduc-poshuki-pracy-belaga-mjadzvedzja-i-sjabe-u-nezalezhnym-vydavectve-mjane-njama-vyhodzic-kniga-muzyki-i-pajetki-svety-ben/

У беларускай музыкі і паэткі Светы Бень выходзіць кніга для дзяцей і дарослых «Беспрацоўнае дрэва». Перадзаказ на выданне, якое аўтарка стварыла разам з нямецкай ілюстратаркай Лінай Хессе, адкрыла сёння незалежнае выдавецтва «Мяне няма».

Света Бень распавяла пра свой твор так:

«Гэта гісторыя Дрэва, якое ўсё сваё расліннае жыццё адказна працавала дрэвам у парку, але з-за бздураў начальства мусіла яго пакінуць і выправіцца ў дарогу. Там будуць прыгоды — часам захапляльныя, часам небяспечныя, а часам і зусім нечаканыя. Там будуць пошукі працы, белага мядзведзя і… сябе».

Фота: сацсеткі Светы Бень.
Фота: сацсеткі Светы Бень.

Частка публіка і ўжо мела магчымасць пазнаёміцца з гісторыяй Беспрацоўнага дрэва — дзякуючы аднайменнаму спектаклю ў рэжысуры Светы Бень, які паказваўся ў многіх краінах.

Зараз апавяданне пра падарожжы Дрэва атрымала кніжнае ўвасабленне.

Заказаць яскравую навінку можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Реклама

Добавить комментарий