Sw@da і Niczos з песняй «Люстэрка» занялі другое месца ў глядацкім sms-галасаванні ў польскім адборы на Еўрабачанне-2025
Reform.news · 15 февраля 2025, 00:51
https://reform.news/sw-da-i-niczos-z-pesnjaj-ljustjerka-zanjali-drugoe-mesca-gljadackim-sms-galasavanni-polskim-adbory-na-e-rabachanne-2025/У фінал польскай кваліфікацыі на Еўрабачанне-2025 кваліфікаваліся адзінаццаць таленавітых артыстаў. Канцэрт, які вызначыў польскага прадстаўніка на Еўрабачанні 2025 у Базелі, трансляваўся на TVP2.

Sw@da і Niczos з песняй «Люстэрка» ў глядацкім sms-галасаванні занялі другое месца, атрымаўшы каля 24 працэнтаў. Дуэт з Падляшша спалучыў народную песню з сучаснай танцавальнай электронікай. Выступленне было відовішчным і яркім, з выразнай харэаграфіяй. Музыкі называюць свой стыль «Podlasie bounce». У размове з вядучай у чарговы раз расказалі гледачам, што спяваюць на падляшскай мове, а Ніка Юрчук удакладніла, што спявае на гэтай мове з дзяцінства. Тэксты для кампазіцый дуэта піша Ніка «Niczos» Юрчук, а Віктар «Sw@da» Шчыгел стварае біт і аранжыруе кампазіцыі.

Гледачы ў sms-галасаванні вызначылі пераможцу. Ім стала спявачка Юстына Стэчкоўска. Яна будзе прадстаўляць Польшчу на Еўрабачанні-2025.
