Святлана Ціханоўская наведала Фестываль Абуджаных Tutaka на Падляшшы — фотафакт

Культура
Фота: сацсеткі палітыка.

Святлана Ціханоўская наведала Фестываль Абуджаных Tutaka, які ладзіцца на гэтых выходных ва ўрочышчы Барок на Падляшшы — месцы легендарнага фэсту «Басовішча». Яна сустрэлася на імпрэзе з прадстаўнікамі ўладаў Падляшша, дыпламатамі і актывістамі, завітала на кірмаш беларускіх майстроў і майстрых, а гэтаксама далучылася да шэрагу культурных імпрэзаў, паведаміў Офіс палітыка.

«Хоць нас, беларусаў, раскідала па свеце, але культура, гісторыя, мова – тое, што трымае нас разам. Сёння Беларусь паняволеная, але ніякія рэпрэсіі, ніякая прапаганда рэжыму не змогуць утаймаваць наш вольналюбівы беларускі дух. Дзякуй арганізатарам «Тутакі» і кожнаму ўдзельніку! Мяне проста перапаўняе гонар за тое, колькі ў нас, беларусаў, талентаў», — адзначыла Нацыянальны лідар на фестывалі 13 ліпеня.

Святлана Ціханоўская наведала Фестываль Абуджаных Tutaka на Падляшшы — фотафакт
Фота: сацсеткі палітыка.
Святлана Ціханоўская наведала Фестываль Абуджаных Tutaka на Падляшшы — фотафакт
Фота: сацсеткі палітыка.
Святлана Ціханоўская наведала Фестываль Абуджаных Tutaka на Падляшшы — фотафакт
Фота: сацсеткі палітыка.
Святлана Ціханоўская наведала Фестываль Абуджаных Tutaka на Падляшшы — фотафакт
Святлана Ціханоўская з намесніцай ваяводы Падляшша Эвай Кулікоўскай і паўнамоцным прадстаўніком Падляшскага ваяводства па справах нацыянальных і этнічных меншасцяў доктарам Артурам Канапацкім. Фота: сацсеткі палітыка.

Асабліва важнай часткай візітаў для беларускай лідаркі заўсёды з’яўляюцца размовы з беларусамі. Не абышлося без іх і на Падляшшы: з удзельнікамі фэсту ўвесь вечар ішла шчырая гутарка пра хвалюючыя беларусаў рэчы. Ціханоўская падкрэсліла важнасць сумеснай працы – тых, хто ўнутры краіны, і дыяспары ў эміграцыі – для будучыні Беларусі. «Дасягненне нашай агульнай мэты складаецца з маленькіх крокаў, якія можа зрабціь кожны з нас», – адзначыла Ціханоўская.

Святлана Ціханоўская наведала Фестываль Абуджаных Tutaka на Падляшшы — фотафакт
З музыкам Аляксандрам Памідоравым. Фота: сацсеткі палітыка.

З арганізатарам фестывалю Tutaka Паўлам Станкевічам. Фота: сацсеткі палітыка.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости

REFORM.news (ранее REFORM.by)

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: