Супраць спявачкі Аляксандры Захарык распачалі крымінальную справу

Спявачку Аляксандру Захарык перавялі ў СІЗА-1 — супраць яе распачалі крымінальную справу па «народным» артыкуле, паведамляе «Вясна».

Спявачцы інкрымінуюць арт. 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»).

Яе затрымалі 30 студзеня, дома прайшоў ператрус.

Аляксандра выступала з гуртом Apple Tea, працавала над уласным праектам ZAKHARIK, удзельнічала ў праекце «Голас» і адборах на «Еўрабачанне» ад Беларусі.

Падтрымаць спявачку: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Захарык Аляксандра Мікалаеўна.

Напісаць анлайн тут.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!