Сталі вядомыя час і месца развітання з Юрыем Хашчавацкім

Развітанне з беларускім рэжысёрам-дакументалістам Юрыем Хашчавацкім адбудзецца ўжо сёння, 24 ліпеня, а 14-й гадзіне ў рытуальнай зале на вуліцы Альшэўскага ў Мінску.

Пра смерць аўтара «Звычайнага прэзідэнта» стала вядома ўчора. Адзін з найвядомейшых беларускіх кінематаграфістаў старэйшага пакалення сышоў ва ўзросце 78 гадоў.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!